Аўтобус, які перавозіў дзяцей, цалкам згарэў на трасе ў Дзяржынскім раёне
48 дзяцей і чацвёра дарослых, якія знаходзіліся ў аўтобусе, змаглі своечасова яго пакінуць. Ніхто не пацярпеў.

Сёння ў 10:29 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні аўтобуса ў дарозе з г. Пінска. Здарэнне адбылося на трасе М1 непадалёк ад пасёлка энергетыкаў Дзяржынскага раёна.
У аўтобусе знаходзіліся 48 дзяцей, 4 дарослых і кіроўца. Усе пакінулі аўтобус, ніхто не пацярпеў.
Падраздзяленні МНС ліквідавалі загаранне тэхнікі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары