Два гады пазбаўлення волі і 120 тысяч рублёў кары нібыта за супрацоўніцтва з «Белсатам»
Мінскі гарадскі суд вынес прысуд Анастасіі Мацяш — паводле сцвярджэння суда, супрацоўніцы тэлеканала «Белсат», прызнанай у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Паводле прысуду, Анастасія Мацяш з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, «з'яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Belsat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюджвання з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва «Белсат».
За ўдзел у нібыта «экстрэмісцкай дзейнасці» Мацяш нібыта атрымала «злачынны даход» у суме 40 000 польскіх злотых, 12 258 даляраў і 8575 еўра.
Прысудам суда Анастасія Мацяш прызнаная ўдзельніцай «экстрэмісцкага фарміравання».
Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічынь, гэта значыць 20 000 рублёў. У яе таксама канфіскаваныя асабісты камп'ютар і мабільны тэлефон.
Таксама з яе спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек «у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам».
Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і, магчыма, будзе абскарджаны.
Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары