Культура

Выйшаў зборнік творчай спадчыны Гальяша Леўчыка

У 80-ю гадавіну смерці пісьменніка Гальяша Леўчыка (1880-1944) у Менску выйшла кніга ягоных твораў «Божая ліра». У яе ўвайшло ўсё, што ўдалося знайсці ў архівах, музеях і бібліятэках.

Выданне стала плёнам працы літаратуразнаўцы Сяргея Чыгрына, які шмат гадоў збіраў спадчыну аднаго з самых цікавых і заўважных паэтаў першай паловы ХХ ст., паведамляе bellit.info.

Пад адной вокладкай чытачы знойдуць вершы, пераклады, прозу, казані, артыкулы і шмат рэдкіх раней невядомых здымкаў. Удзел у падрыхтоўцы кнігі ўзяў таксама даследчык Юрась Бачышча.

***

Гальяш Леўчык (1880—1944) нарадзіўся ў Слоніме. Служыў у канцылярыях з’ездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904—1920 гадах працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом.

Друкавацца Гальяш Леўчык пачаў з 1908 у «Нашай Ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я прымкнуў да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі.

Быў публіцыстам, гумарыстам і сатырыкам (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»).

Жонка паэта была арыштавана нямецкай паліцыяй у 1942 годзе. У яе падушцы быў знойдзены польскі сцяг з арлом. Яе расстралялі на Пятралевіцкай гары каля Слоніма.

Леўчык вярнуўся ў Варшаву, каб выратаваць сваю кватэру і архіў. Але ў Варшаве яго кватэра была занята іншымі людзьмі. У акупаванай немцамі Варшаве галадаў, памёр на пачатку 1944 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць