На экс-прарэктарку ВНУ завялі крыміналку за грашовыя пераводы палітвязням. Гэта першы падобны выпадак
У віну 63-гадовай Наталлі Малец ставяць 125 паштовых грашовых пераводаў. І вось як аргументуюць «склад злачынства».

Да пенсіі жанчына працавала прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльным пытанням Інстытута кіраўнічых кадраў Акадэміі кіравання.
У студзені 2023 ёй самой прысудзілі паўтара года хатняй хіміі (па арт. 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады). Следчы камітэт вінаваціў жанчыну ў тым, што ў сакавіку 2021 яна ў тэлеграме пісала «абразы на адрас прадстаўнікоў улады».
Але на гэтым пераслед не скончыўся.
У верасні 2023, яшчэ падчас адбыцця пакарання, яе змясцілі ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
«Увагу праваахоўнікаў прыцягнула падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў. Ледзь не штодня яна адпраўляла розныя сумы на рахункі грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах. (…) Фігурантка пераводзіла грошы выключна асобам, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
Прасцей кажучы, спачувала і дапамагала тым, хто займаўся падрыўной дзейнасцю ў дачыненні да Беларусі, удзельнічаў у масавых беспарадках, граміў гарадскую інфраструктуру, ужываў гвалт у дачыненні да праваахоўнікаў, публікаваў іх асабістыя даныя ў сетцы інтэрнэт», — так трактуе яе ўчынкі СК.
У снежні 2023-га яе ўключылі ў склад экстрэмісцкага фарміравання «Лісты салідарнасці Беларусь 2020». Гэта была фэйсбук-суполка, дзе людзі дзяліліся лістамі ад палітвязняў.
«Усяго жыхарка Брэста ажыццявіла не менш за 125 паштовых грашовых пералічэнняў на адрас не менш за 114 асоб на суму больш за 1500 рублёў», — піша СК.
Адметна, што ахвяраванні яна, мяркуючы па ўсім, рабіла з уласнай пенсіі.
Жанчыну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ёй пагражае да шасці гадоў калоніі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Повторения 1991 - когда все белые и пушистые либералы всех авансом простили, вместо того чтобы всю гбшную и коммунистическую падаль пересадить - больше нам не надо. А если розовые проевропейские толерасты начнут свою розовую песню петь про амнистии и "мы же не такие" - значит слетят сами в миг. Если этих неженок вообще кто-то выберет после их тотальной бесполезности.