Мінабароны Беларусі працягвае «нарошчваць сілы, прыцягнутыя да праверкі боегатоўнасці». Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, будуць праведзеныя камандна-штабныя вучэнні з 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадай.

Фота: Мінабароны
На ўзбраенні гэтай брыгады знаходзяцца РСЗА «Паланэз». Кіраваць вучэннямі будзе начальнік ракетных войскаў і артылерыі.
«Вайскоўцам брыгады трэба будзе выканаць комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы тэхнікі да выкарыстання, выхаду ў прызначаныя раёны і выкананню вучэбна-баявых задач. Таксама разлікі баявых машын будуць удасканальваць практычныя навыкі на штатным узбраенні», — дадалі ў прэс-службе.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары