Грамадства11

«Катоў прапаноўвалі ўтапіць або ўсыпіць бясплатна». Як мінчукі ратавалі катоў цэлай вуліцай

Святлана жыве ў Мінску. Яна і іншыя жыхары дома на вуліцы Чурлёніса сутыкнуліся з праблемай, добра знаёмай жыхарам вялікага горада: бяздомныя жывёлы. Каты аблюбавалі падземны паркінг — лавілі тут мышэй, а спалі на прыпаркаваных аўто, піша Onliner.

— Шкло, капот, дах аўто былі ў слядах каціных лап. У асобных кутках паркінга несла каціным пахам — у жывёл ёсць звычка пазначаць тэрыторыю. Што самае непрыемнае — гэта кацяняты, якіх кошка хавала ў зацішныя месцы паркінга або пад капот аўто.

Нядзіўна, што жыхары дома ставіліся да жывёл па-рознаму: ад любові да нянавісці і злосці.

— Мой аўтамабіль катам таксама спадабаўся: калі яго прыгравала сонца, на машыне жывёлам асабліва добра спалася. Неяк на капоце я нават заўважыла драпіны, не буду сцвярджаць, што гэта зрабілі жывёлы — страхоўка ўсё кампенсавала, але асадак застаўся.

Я звярнулася ў праўленне паркінга, апрацоўвала месца для аўто сродкамі, якія не падабаюцца кошкам. Мякка кажучы, сітуацыя з жывёламі вельмі напружвала.

Але аднойчы маё стаўленне да насельнікаў паркінга змянілася.

Справа была так: неяк позняй восенню Святлана вярталася дадому. Машыну мінчанка пакінула на паркінгу. І тут жанчына пачула пранізлівае мяўканне. Да яе падбеглі кацяняты, якія «праводзілі» да самага выхаду, — у іх паводзінах жанчына ўбачыла надзею на выратаванне.

Святлана вырашыла неяк дапамагчы: зрабіла фота жывёл і скінула ў чаты дома і паркінга — маўляў, вазьміце, хто гатовы.

— Хутка з'явілася скрынка з цёплымі рэчамі, куды паклалі кацянят. Бліжэй да вечара адгукнулася дзяўчына з нашага дома, якая кантактуе з валанцёрамі. Разам з суседкай мы перадалі ёй скрынку з кацянятамі. І тут пачалася сапраўдная эстафета дабра. У першы ж дзень забралі адно кацяня, двух іншых таксама ўдалося прыстроіць. Дарэчы, адно кацяня засталося ў дзяўчыны, якая спачатку прытуліла ўсю кампанію. У чат дома закінулі кліч, суседзі і «паркоўка « актыўна дапамагалі кормам, пераводзілі грошы за паслугі ветэрынара.

Кацянятам удалося дапамагчы, а вось дарослыя каты так і заставаліся жыць на паркінгу. Жывёлы працягвалі спаць на аўто, а яшчэ зноў і зноў павялічвалі папуляцыю. Святлана вырашыла дапамагчы і ім, хоць досведу валанцёрства ў жанчыны не было. Спярша жывёл трэба было праверыць у ветэрынара, бо ў здаровых катоў больш шанцаў знайсці дом.

— Каля сваёй машыны я паставіла кардонны домік. І цуд, кот асвоіў новую жылплошчу і цяпер спаў тут, а не на аўто. Потым я знайшла каталоўку, велізарную клетку для часовага ўтрымання, пераноску. Злавіла першага ката: яго кастрыравалі, а пасля аперацыі я знайшла платную ператрымку. Праз дзень трапляецца такі ж кот, з якім праходзім тыя ж этапы. У выніку яго ўдалося прыстроіць з дапамогай валанцёраў у вёску Брэсцкай вобласці — ён стаў улюбёнцам адзінокай бабулі.

Усяго ўдалося дапамагчы пяцярым жывёлам. Адзін з выратаваных катоў усё яшчэ шукае дом. Святлана кажа, што ён цалкам здаровы і нават прышчэплены. Новаму гаспадару жывёла дастанецца з пасагам — драўлянай хаткай.

Па словах чытачкі, выратаванне бяздомных катоў — занятак праблемны і, вядома, патрабуе матэрыяльных выдаткаў.

Сумарна клопат пра катоў пацягнуў на 1100 рублёў: частку рахункаў Святлана аплачвала сама, а потым кінула кліч сярод жыхароў дома і многія падключыліся. Мінчанка зусім не шкадуе, што ўпісалася ў гэтую гісторыю: удалося і жывёлам дапамагчы, і пазнаёміцца з аднадумцамі.

Гісторыяй жанчына вырашыла падзяліцца ў якасці прыкладу згуртаванасці: агульнымі намаганнямі можна зрабіць многае. Праўда, былі і тыя, хто раіў катоў усыпіць або ўтапіць, так што даводзілася і паспрачацца.

— Каты і кошкі — гэта хатнія жывёлы, якім патрэбен гаспадар. Жывёлы па сваёй прыродзе пладзяцца бескантрольна. Адлоў і ўсыпленне — не выйсце, хацелася б, каб быў прыняты закон аб стэрылізацыі бяздомных жывёл, — разважае мінчанка. — Як паказвае жыццё, агульнымі намаганнямі ўсё магчыма.

Я вельмі ўдзячная жыхарам нашага 24-га і суседніх дамоў №16, 18, 20, 22, 26 на вуліцы Чурлёніса, кіраўніцтву паркінга і аўтаўладальнікам, сваім выдатным суседкам за дапамогу і ўдзел.

Каментары1

  • 123
    28.03.2024
    Прыемны матэрыял, вельмі добрая справа, хай людзям, якія дапамаглі коцікам, будзе добра:)

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць