Віталя Філінскага, вядомага гомельскага бізнэсоўца, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, піша «Гомельская вясна».

22 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна горада Гомеля на Віталя Філінскага было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.
Справу разглядала суддзя Восіпава Алеся. Да чаго прадпрымальніка прысудзілі, высвятляецца.
Вядома, што Віталь Філінскі ў 1996 годзе стварыў телерадыёкампанію «ФілТВ», асноўным напрамкам дзейнасці якой з'яўляецца рэклама на тэлебачанні. Ён таксама з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання «Адзінства», якое садзейнічае развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары