Сёння ў Лукашэнкі адбылася ўрачыстая сустрэча, прымеркаваная да 30-годдзя Канстытуцыі Беларусі, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года.
За сталом сабралі каля 50 чалавек: суддзі Канстытуцыйнага суда, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, парламентарыі, навукоўцы, прапагандысты.

Скрыншот відэа Пул першага
Была на сустрэчы і экс-старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Ярмошына ўзначальвала Цэнтрвыбаркам са снежня 1996 года па снежань 2021 года. З яе імем асацыююцца фальсіфікацыі на выбарах, які дасягнулі апагею падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, што прывяло да масавых пратэстаў.
У снежні 2021 года Ярмошына падала ў адстаўку. 29 студзеня 2024 года ёй споўніўся 71 год.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары