Творча адораныя «сапраўдныя дзяржаўнікі», якія малююць палітычныя карыкатуры. Такія людзі маюць прынесці росквіт дзяржаўным СМІ
Падчас выступлення на пасяджэнні калегіі Мінінфарма віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка выклаў свае думкі на вечную і балючую для лукашэнкаўскіх чыноўнікаў тэму — як хоць трохі палепшыць якасць дзяржаўных СМІ, каб яны сталі сапраўды эфектыўным інструментам прапаганды. Прапанаваныя меры, трэба думаць, адлюстроўваюць не толькі ягонае асабістае бачанне.

«Паўнавартаснага ўкамплектавання рэдакцый кваліфікаванымі кадрамі па-ранейшаму дасягнуць пакуль не ўдаецца. У асобных выпадках адзначаецца нізкі прафесійны ўзровень журналістаў, асабліва ў рэгіянальных СМІ. Нягледзячы на штогадовы выпуск ВНУ нашай краіны маладых спецыялістаў, у некаторых рэдакцыях вакантныя пасады не запаўняюцца доўгі час», — сказаў Петрышэнка.
Вырашэнне кадравай праблемы бачыцца чыноўніку ў звычайнай для беларускіх уладаў парадыгме:
«Сёння любая арганізацыя можа падабраць і накіраваць выпускніка па мэтавым накіраванні на навучанне ў ВНУ. Трэба максімальна выкарыстоўваць гэтую магчымасць для таго, каб прыцягнуць да працы ў рэгіянальных рэдакцыях творча адораных, а галоўнае — матываваных маладых людзей.
Але і гэта яшчэ не азначае аўтаматычнае атрыманне арганізацыяй мэтавіка. Таму заснавальнікі рэгіянальных выданняў і рэдакцыі павінны самым сур'ёзным чынам ставіцца да падбору кандыдатур для такога навучання, прафарыентацыйнай працы з выпускнікамі школ і абітурыентамі».
Бяда толькі, што творчая адоранасць і матываванасць маладых людзей можа не супасці з іншымі абсалютна абавязковымі патрабаваннямі да кадраў:
«Яшчэ адзін важны аспект працы з кадрамі — гэта асобасныя характарыстыкі кадравага складу рэдакцый. Пры прызначэнні на пасады неабходна прынцыпова падыходзіць да ацэнкі кожнай кандыдатуры. Гэта павінны быць не толькі высокапрафесійныя спецыялісты, але ў першую чаргу сапраўдныя дзяржаўнікі, патрыёты сваёй краіны.
Такі падыход павінен дзейнічаць і ў дачыненні да ацэнкі якасці працы прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку журналісцкіх кадраў. Міністэрству інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі неабходна працягнуць канструктыўнае ўзаемадзеянне з адпаведнымі ВНУ па гэтых пытаннях. Тым больш, досвед працы ў гэтым напрамку назапашаны дастатковы».
А для паляпшэння якасці кантэнту дзяржаўных СМІ, на думку Петрышэнкі, ім трэба шукаць новыя формы працы. І тут ягонае мысленне дастаткова нечаканае:
«Неабходна шукаць новыя формы работы. Ёсць добры прыклад — не толькі ў цэнтральных, але і ў рэгіянальных друкаваных СМІ стаў паспяхова адраджацца незаслужана забыты жанр карыкатуры, асабліва на вострыя палітычныя тэмы», — сказаў Петрышэнка.
Чытайце таксама:
«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме
Хто стварае дзікія вокладкі «Мінскай праўды»?
Пасля скандальнай карыкатуры «Мінская праўда» засталася без галоўнай рэдактаркі
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары