Грамадства

«Плачу за вучобу, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах». Беларусы расказалі, што думаюць пра забарону на адукацыю за мяжой

Улады хочуць выключыць «любыя ўцёкі за межы краіны» школьнікаў і студэнтаў, якія збіраюцца працягнуць вучобу па-за Беларуссю. Выданне Ex-press.by запыталася ў сваіх чытачоў, ці спыніць гэта студэнтаў, якія хочуць вучыцца за мяжой.

Павел:

«Я, дзякуй Богу, адправіў вучыцца за мяжу дваіх дзяцей. Яны мелі намер вярнуцца ў Беларусь і тут працаваць. Але тое, што адбываецца ў краіне, прымусіла іх думаць, што ім не трэба вяртацца. Лічу, што даўно не новая ідэя — вярнуцца да «лепшых савецкіх традыцый» шляхам забароны на выезд за мяжу — гэта абсурд. Нельга ігнараваць факт, што многія школьнікі і студэнты імкнуцца атрымаць адукацыю за межамі краіны з-за недахопаў у наяўнай сістэме адукацыі».

Вольга:

«Я б хацела, каб мае дзеці вучыліся ў Беларусі. Толькі не ў Беларусі Лукашэнкі. Ён прызнаў нізкую якасць беларускай адукацыі. А тое, як ён збіраецца гэтую якасць павышаць, гэта адукацыю заб'е…».

Яўген:

«У мяне сур'ёзныя пытанні да сістэмы адукацыі ў краіне. Гэта страшна: я плачу за вучобу ва ўніверсітэце, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах. Улады могуць колькі заўгодна казаць, што яны ўсведамляюць праблемы. Але яны і ёсць праблема… Студэнты вымушаныя шукаць магчымасці навучання за мяжой з-за незадаволенасці якасцю адукацыі, якасцю жыцця, адсутнасцю свабоды».

Алена:

«Дзіця ў 11-м класе, для нас заявачкі Лукашэнкі — трывожны сігнал. Хаця… Кожны дзень — суцэльная трывога. Мы ўсё адно думаем, што ён з'едзе».

Мікалай:

«У мяне сын першы год пасля школы не паступіў, давялося служыць у войску. Вярнуўся наскрозь задзяўбаны прапагандай, хоць я прыязджаў да яго, на розныя важныя тэмы размаўляў. Перад войскам думаў, што будзе паступаць яшчэ, а калі прыйшоў дадому, расхацеў. Мы ўсёй сям'ёй падключыліся… Размаўляем пра нашу рэчаіснасць. Нібыта атрымалася. Днямі раніцой прачнуўся, кажа: з'язджаць мне трэба, давай падумаем, як візу зрабіць. Цяпер вызначаецца, дзе будзе вучыцца і, напэўна, працаваць. Паедзе да сваякоў у Германію».

Марына:

«Майму сыну ўжо 17, і ім ужо ваенкамат цікавіцца. Плачу і вельмі спадзяюся, што неяк атрымаецца не ісці ў войска. Усё буду рабіць, каб ён з'ехаў… Нават, калі не атрымае атэстат».

Людміла:

«Дачка сёлета паступіла ў Аўстрыі пасля года вучобы ў мінскай ВНУ. Я шчаслівая, хоць калі мы ўбачымся цяпер, вялікае пытанне. Дачка адвучылася ўсяго нічога, але таксама шчаслівая, я бачу…

Вучоба за мяжой дае студэнтам шанец мець зносіны з людзьмі з розных краін і культур, дапамагае ім лепш разумець і паважаць іншыя народы. Свабода — гэта шчасце, і мая дачка гэта ведае».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць