Спорт11

Беларус можа загуляць у Галоўнай футбольнай лізе ЗША

У Юнацкім чэмпіянаце ЗША Станіслава Лапкеса прызналі найлепшым брамнікам.

Цалкам магчыма, неўзабаве ў Беларусі з'явіцца свой прадстаўнік і ў Галоўнай лізе сокера (MLS). У 2019 годзе ў Акадэмію «Каламбус Кру» паступіў галкіпер Станіслаў Лапкес (2006 г.н.), сын вядомага беларускага фехтавальшчыка, удзельніка Алімпійскіх гульняў Дзмітрыя Лапкеса, які ў канцы мінулага дзесяцігоддзя пераехаў у ЗША, піша football.by.

Лапкес-малодшы — выхаванец мінскага «Дынама», дзе быў капітанам у камандзе свайго ўзросту. Пасля пераезду ў Штаты яго бацька называў узровень падрыхтоўкі ў Мінску і Каламбусе «прорвай».

Аднак Стас хутка ўпісаўся. З юнацкай камандай «Каламбуса» (U-17) у 2022 ён дайшоў да фіналу MLS NEXT (па сутнасці, галоўны юнацкі чэмпіянат ЗША), быў названы найлепшым брамнікам Кубка MLS NEXT у гэтым узросце і нават удзельнічаў у матчы ўсіх зорак турніру.

З мая 2022 года ён падпісаў аматарскі кантракт з «Каламбусам-2», які выступае ў MLS Next Pro. Гэта трэцяя па іерархіі ліга ў ЗША. Калі праводзіць аналогіі, бліжэй за ўсё да яе наш чэмпіянат дублёраў.

У красавіку 2023-га ён дэбютаваў у спаборніцтве з «сухой» перамогі над другой камандай «Нью-Інгленд Рэвалюшн». У сезоне-2023 правёў 13 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце, 5 з якіх абараніў на нуль, і 4 у плэй-оф (2 на нуль).

Яго каманда заняла трэцяе месца ў «рэгулярцы « Усходняй канферэнцыі MLS Next Pro, а затым дайшла да фіналу плэй-оф, дзе саступіла «Осціну» (1:3).

А ў кастрычніку Лапкес стаў адным з пяці футбалістаў клуба, якія падпісалі з «Каламбусам-2» прафесійныя кантракты.

Вось што казаў пра яго ў кастрычніку пасля падпісання генеральны дырэктар «Каламбус Кру II» Коры Рэй: «Стас — шматспадзеўны малады брамнік, які дамогся вялікіх поспехаў у нашай Акадэміі і ў другой камандзе. Мы рады падпісаць з ім яго першы прафесійны кантракт, чакаем яго далейшага развіцця».

А вось падборка сэйваў Лапкеса ад Instagram лігі.

Сезон-2024 Лапкес пачне, хутчэй за ўсё, таксама ў другой камандзе. Аднак па ходзе чэмпіянату пры такім прагрэсе нішто не перашкодзіць «Каламбусу» пры патрэбе падняць яго ў галоўную каманду.

Каментары1

  • Аматар
    10.02.2024
    Узровень MLS не такі і высокі, інакш бы іх топавыя гульцы не ехалі ў Эўропу.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана1

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

Новы прарэктар па бяспецы пратрымаўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўсяго дзевяць месяцаў1

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы2

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай12

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы1

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана1

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць