Свет1010

Фінляндыя пацярпіць першай — расійскі дыпламат прыгразіў НАТА

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаіл Ульянаў заявіў, што Фінляндыя, якая дзесяцігоддзямі захоўвала нейтральны статус, пасля ўступлення ў НАТА стала «варожым гульцом». 

Фінска-расійская мяжа. Фота: Jakob Johannsen / Anadolu Agency праз Getty Images

У Расіі пагражаюць, што ў выпадку эскалацыі напружанасці паміж Расіяй і НАТА першай краінай, якая пацярпіць, будзе Фінляндыя, піша «Еўрапейская праўда».

«Яны жылі спакойна і мірна і раптам апынуліся паміж Расіяй і НАТА як сябра гэтага альянсу, але паколькі яны зʼяўляюцца нашымі суседзямі, калі, не дай божа, адбудзецца нейкая эскалацыя, яны пацярпяць першымі», — сказаў Міхаіл Ульянаў.

У гэтым месяцы Расія ўжо перасцерагла Фінляндыю з-за новага абароннага пагаднення, якое дае ЗША шырокі доступ да фінскай мяжы з Расіяй. Таксама паведамлялася, што Расія неўзабаве разгорне свае найноўшыя гаўбіцы ў Паўночнай ваеннай акрузе, якая мяжуе з Фінляндыяй і Нарвегіяй.

17 снежня Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паабяцаў праблемы Фінляндыі. «Праблем не было. Цяпер будуць. Бо мы цяпер будзем ствараць Ленінградскую ваенную акругу і канцэнтраваць там пэўныя вайсковыя падраздзяленні. Навошта ім гэта трэба, глупства нейкае проста», — сказаў прэзідэнт РФ.

Фінляндыя стала сябрам НАТА 4 красавіка. Краіна падала заяўку на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. Датуль Фінляндыя захоўвала нейтральны статус.

Цяпер праз мігранцкі крызіс Фінляндыя закрыла памежныя пераходы на мяжы з Расіяй.

Каментары10

  • Максим Дизайнер
    28.12.2023
    Непужаныя ідыёты з Ленінградскай акругі

    Как там в Варшаве, невероятный?10-12 часов, 6 дней в неделю?
  • Dan
    28.12.2023
    Максим Дизайнер, цябе я..е, хто па колькі гадзін і колькі дзён на тыдзень? 
  • ежик и голая попа
    28.12.2023
    кто сильнее испугается

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі82

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

У Беларусі возьмуцца за банкаўскія камісіі. Абяцаюць, што некаторыя з іх знікнуць

Яго банан прадалі за $6,2 мільёна. Цяпер мастак выставіў на аўкцыён залаты ўнітаз7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць