Эканоміка33

За грошы на касмічныя і сацыялагічныя даследаванні Акадэміі навук пабудуюць бульбасховішча

Урад скараціў расходы Нацыянальнай акадэміі навук на 2,3 млн рублёў, каб за іх пабудаваць бульбасховішча на Талачынскім кансервавым заводзе. Гэта вынікае з пастановы ўрада № 935 ад 26 снежня.

 Фота: Aleksandr Rybin / vecteezy.com

Расходы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі скароцяць па трох напрамках.

Асноўную частку грошай забяруць з праграмы стварэння Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі — каля 2 млн рублёў.

Астатняе дабяруць з выдаткаў на правядзенне маніторынгавых і аператыўных сацыялагічных даследаванняў, сацыялагічных апытанняў насельніцтва (на 50 тысяч рублёў), а таксама з грошай на выпуск прадукцыі навуковымі арганізацыямі НАН.

Бульбасховішча на 20 тысяч тон будзе пабудавана на Талачынскім кансервавым заводзе. Гэта прадпрыемства выпускае віны, паўфабрыкаты для бульбы-фры, крухмал і іншую прадукцыю.

Праграма стварэння касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання — гэта першы беларускі праект сістэмнага ўзроўню ў касмічнай сферы. У рамках гэтай праграмы навуковае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» супрацоўнічае з Расіяй, Венесуэлай, Казахстанам, Індыяй, Вʼетнамам і іншымі краінамі.

У яе арбітальным сегменце выкарыстоўваюцца Беларускі касмічны апарат высокай разрознасці і замежныя спадарожнікі нізкай і сярэдняй разрознасці, удакладняе «Спутнік».

Каментары3

  • Янка
    28.12.2023
    Абсурднасць сытуацыі ў тым, што Талачынскі кансервавы завод - гэта камерцыйнае прадпрыемства, а АН - бюджэтная ўстанова. Не кажучы аб тым, што дзяржава ўвогуле не павінная займацца камерцыйнымі інвестыцыямі, тут справа ідзе аб змене структуры бюджэту, зацверджанай законам аб дзяржбюджэце, які ў сваю чаргу зацверджваецца "парламентам". Але аб чым казаць, калі часам не да законаў.
  • Иосиф
    28.12.2023
    Гусаков просто работает по схеме Мясниковича. Тот любил мерсы-фургоны и виски в автокарманах ездить на охоту.
  • Woodoo Cult
    29.12.2023
    П -- приоритеты.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць