Грамадства33

«Паглядзеў карту пад сваёй лямпай магічнай і пажадаў шчаслівай дарогі». Ці сапраўды памежнікі не выпускаюць з Беларусі, калі чалавек не паведаміў пра замежны ДНЖ?

У канцы лістапада пачалі распаўсюджвацца чуткі пра тое, як грамадзяніна Беларусі не выпусцілі з краіны, бо ён не меў ні візы, ні паведамлення з беларускага аддзела па грамадзянстве і міграцыі аб тым, што апавясціў улады аб замежным ДНЖ. Каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю, тэлеграм-канал беларускіх айцішнікаў за мяжой DzikPic распытаў сваіх чытачоў, як яны праходзілі мяжу з «утоенымі» ад дзяржавы ДНЖ апошнім часам, піша Devby.io.

Пра саму сітуацыю з нібыта забаронай на выезд расказаў у тыктоку візавы пасярэднік, агенцтва Tutvisa, а тычылася яна нібыта іхняга кліента. Аднак апытанне канала DzikPic, на якое адгукнулася з дзясятак чалавек, інфармацыю не пацвердзіла, бо ў аніводным выпадку адсутнасць візы ды наяўнасць ДНЖ без апавяшчэння не стала прычынай адмовы ў выездзе з Беларусі.

  1. «Муж ехаў на мінулым тыдні з Беларусі праз літоўскую мяжу, ніякіх пытанняў не было. У яго візы даўно няма, але ёсць ДНЖ, пра які ён нікога не апавяшчаў».

  2. «З 2 на 3 снежня праходзілі польскую мяжу. У аўтобусе было шмат людзей з ДНЖ, больш за дзесяць дакладна. Але ні ў каго нічога не спыталі, хоць хваляванні былі пасля навіны ў тыктоку. У нас з мужам не было віз, у мяне наогул пашпарт без віз, толькі з адзнакамі ад мінулых перасячэнняў — ніхто нічога не сказаў».

  3. «Я выязджаў у Польшчу з Беларусі ў суботу, ані пра які ДНЖ нікога не апавяшчаў. Памежнік толькі папрасіў карту побыту (віза пратэрмінаваная), даведак ніякіх не прасіў. Паглядзеў карту пад сваёй лямпай магічнай, нешта хутка націснуў у камп’ютары (можа, чэкбокс які клацнуў), пажадаў шчаслівай дарогі. Вось і ўсё».

  4. «Выязджала тыдзень таму, ніякіх пытанняў не ўзнікала, карту побыту ў мінулым месяцы атрымала».

  5. «Ездзіла на тыдзень у Беларусь з Польшчы, не выязджаючы датуль больш за год. Выязджала з ДНЖ, які атрымала за два тыдні да паездкі. Пытанняў на мяжы ні ў адзін, ні ў другі бок не задавалі».

  6. «Я ездзіла 20 лістапада ў Беларусь з Польшчы і 1 снежня назад, з польскім ДНЖ без візы. МУС пра наяўнасць ДНЖ я не апавяшчала. Усё было спакойна: ні ў каго не правяралі прычыны паездкі, хоць у аўтобусе было яшчэ некалькі чалавек, якія ездзілі з ДНЖ, і яны таксама паспяхова прайшлі мяжу».

  7. «У Польшчы мы ад вясны 2022 года, у абаіх ДНЖ. 19 лістапада выязджалі з жонкай з Беларусі ў Польшчу аўтобусам. У жонкі быў абсалютна чысты пашпарт (ездзілі мяняць) — у выніку выехалі без пытанняў, у мяне таксама не пыталіся пра візу».

  8. «Жонка нядаўна прыехала з Беларусі ў Польшчу. Усё ціха, беларусы не пыталіся нават пра карту побыту. Гэта ўжо палякі глядзяць падставы для ўезду».

Паводле патрабаванняў змененага закона аб грамадзянстве, які набыў моц 11 ліпеня 2023 года, чалавек мусіць паведаміць пра наяўнасць у сябе замежнага ДНЖ, грамадзянства ці карты паляка цягам трох месяцаў з часу іх атрымання, а тыя, якія атрымалі раней — цягам трох месяцаў ад уступлення змененых нормаў у сілу. 

Пакуль што ніякай адказнасці за непаведамленне аб наяўнасці дакументаў, як запэўніў днямі начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, не прадугледжана, але «гэта пытанне прапрацоўваецца адпаведнымі органамі».

Паводле слоў гэтага чыноўніка, на гэты момант улады нібыта атрымалі ўжо 58 тысяч такіх паведамленняў: 36,5 тысяч даслалі ў органы ўнутраных спраў і 22 тысячы — у дыппрадстаўніцтвы і консульскія ўстановы. 

Каментары3

  • Satan
    07.12.2023
    Когда никуда ничего не отправлял, а просто не ездишь в РБ. А зачем мне туда? Меня и здесь неплохо кормят.
  • Вася
    07.12.2023
    Трэба разумець, што у агенцтве "Тутвіза" засеу́ правакатар? Можа, лепей гэта агенцтва абыходзіць бокам?
  • збег
    08.12.2023
    Штосьці ўсё гладка пішуць. Мо дурні павядуцца.

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць