Які менавіта артыкул інкрымінуюць Джамале, не ўдакладняецца.

Украінская спявачка крымскататарскага паходжання Джамала абвешчаная ў вышук у Расіі. Як вынікае з базы вышуку МУС Расіі, Джамала (сапраўднае імя — Сусана Джамаладзінава) абвешчана ў вышук па крымінальным артыкуле, піша «Украінская праўда».

Які менавіта артыкул інкрымінуюць Джамале, не ўдакладняецца.
Джамала ў 2016 атрымала перамогу на песенным конкурсе «Еўрабачанне» з песняй пра дэпартацыю крымскіх татар і мае актыўную праўкраінскую пазіцыю.
-
Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, атрымалі амаль паўмільёна еўра ад ЕС
-
«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня
-
Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі
Каментары