Мінскі трактарны завод анансаваў часовы рэгулямін, які прадугледжвае заахвочванне за садзейнічанне ў пошуку новых работнікаў.

Пералічваюцца наступныя вакансіі:
- — кіроўца-выпрабавальнік;
- — зубарэзчык;
- — каваль-штампоўшчык;
- — наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў;
- — наладчык кавальска-прэсавага абсталявання;
- — наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем;
- — аператар металарэзных станкоў-аўтаматаў;
- — аператар станкоў з праграмным кіраваннем;
- — слесар-інструментальшчык;
- — станочнік шырокага профілю;
- — токар;
- — токар-расточнік;
- — токар-карусельшчык;
- — фрэзероўшчык;
- — шліфоўшчык.
На прадпрыемстве заклікаюць прыводзіць такіх людзей на працаўладкаванне ва ўпраўленне кадраў (Цэнтральная прахадная МТЗ, каб.309)!
Умова: разрад павінен быць не ніжэй за трэці.
Пасля таго, як новыя супрацоўнікі адпрацуюць тры месяцы без парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны, чалавек, які прывёў новага работніка, атрымае 500 рублёў за кожнага!
Палажэнне пачне дзейнічаць 1 снежня 2023 года.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары