Свет

Паштовую марку з кур'ёзнай памылкай прадалі з аўкцыёну за 2 мільёны даляраў

Марку купіў вядомы калекцыянер Чарльз Хэк. Ён ужо быў уладальнікам дзвюх «перакуленых Джэні». Першую ён купіў у самым пачатку стагоддзя за 300 тысяч даляраў. Другую — у 2007 годзе амаль за мільён.

Фота: Spencer Platt / Getty Images

На аўкцыёне ў Нью-Ёрку на мінулым тыдні быў пастаўлены новы рэкорд: паштовая марка «перакуленая Джэні» была прададзена за два мільёны даляраў, піша Бі-бі-сі

Гэта не рэкорд для сусветнай філатэліі наогул — самая дарагая марка, British Guiana, была прададзеная дзевяць гадоў таму за 9,5 млн даляраў — але гэта рэкорд для маркі, выпушчанай у ЗША.

Знакамітая «перакуленая Джэні» была выпушчаная ў 1918 годзе, і намінальны яе кошт складаў 24 цэнты. Унікальнасць гэтай маркі ў тым, што на ёй паштовы самалёт Curtiss JN-4, які празвалі «Джэні», памылкова надрукаваны дагары нагамі.

Работнікі пошты, натуральна, хутка заўважылі памылку, але ліст памерам 100 асобнікаў усё ж паспеў сысці ў абарот — і вось за пакінутыя з гэтых ста асобнікаў калекцыянеры-філатэлісты і гатовыя выкласці гіганцкія грошы.

Два мільёны даляраў за марку на аўкцыёне Robert A Siegel Auction Galleries заплаціў вядомы калекцыянер, 76-гадовы Чарльз Хэк.

Хэк ужо быў уладальнікам дзвюх «перакуленых Джэні». Першую ён купіў у самым пачатку стагоддзя прыкладна за 300 тысяч даляраў. Другую — у 2007 годзе амаль за мільён. 

Гэтую апошнюю, якая абышлася Хэку ў два мільёны, філатэлісты доўга не маглі набыць. Староннія вочы не бачылі яе цэлае стагоддзе з моманту выпуску, бо ўладальнік і затым яго спадкаемцы захоўвалі яе ў банкаўскім сейфе — цана гэтай унікальнай маркі ўзляцела ўверх адразу ж пасля выпуску.

Але ў 2018 годзе яе, нарэшце, упершыню прадалі з аўкцыёну.

З-за таго, што гэты асобнік — нумар 49 са ста — за 105 гадоў практычна не бываў на святле, ён захаваўся нашмат лепш за іншыя. «Колеры насычаны, а папера — светлая», — было пазначана ў апісанні маркі, выстаўленай на таргі.

Чарльз Хэк сказаў у інтэрв'ю газеце Washington Post, што мае намер і далей берагчы каштоўную марку ад святла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА13

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА13

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць