Каментары да артыкула

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

  • Супер
    14.09.2025
    Шыкоўна! Дзякуй! Беларусь вельмі прыгожая краіна. Трэба ўсю разбураную беларускую архітэктуру аднавіць.
  • Valadzimir
    14.09.2025
    Супер, згодны, толькі гэта ніякая НЕ "Беларусь", - гэта у абсалютнай большасьці здымкаў і малюнкаў - самая што ні на ёсьць Літва.
  • Хмм
    14.09.2025
    Valadzimir, поясните, пожалуйста, что Вы хотели этим сказать? Литва в историческом территориальном смысле, как регион? Литва в современном этническом смысле?
  • ну-ну
    14.09.2025
    Valadzimir, ага, асабліва Магілёў, Мазыр і Полацк
  • Афіцыйная назва Lietuva
    14.09.2025
    Хмм , пры чым тут "Литва в современном этническом смысле"? У сучасным этнічным сэнсе афіцыйна існуе толькі Lietuva. Глядзіце іх афіцыйныя дзяржаўныя сайты.
  • Valadzimir
    14.09.2025
    Хмм, далучаюся да папярэдняга каментара. Зараз Літвы няма, а паўночная суседка РБ, якую белорусскіе прафаны (як афіцыйныя, так і свядома-апазіцыйныя, замбаваныя фальсіфікатарамі гісторыі) упарта называюць "Літва", на самой справе - Ліетува. Нагадаю таксама, што "балты"-ліетувцы НЕ могуць патлумачыць на сваёй "самай старажытнай эўрапэйскай калбе" ні назвы Літва (Ліетува), ні назваў Аўкштайція і Жэмайція. А гэта азначае, што гэтыя назвы - НЕ іхныя (не "балцкія").
    Я пад Літвой меў на ўвазе амальнезалежную славянскую краіну (край), якая тут была, і якая як дзяржава называлася Вялікае Княства Літоўскае.
  • Вопрос
    15.09.2025
    Valadzimir, А без оскорбительных эпитетов вы изъясняться можете, спадаоы националисты?
  • Valadzimir
    15.09.2025
    ну-ну, гэта ціпа намёк, што названыя гарады - Русь? Гы-гы. Нагадаю, што Русь і праваслаўе - гэта амаль што словы-сінонімы, а ў ранейшыя часы "рускі" ва ўсходніх славянаў і было канфесіёнімам-другой назвай праваслаўя. Ну а "Белая Русь", акрамя іньшых тлумачэньняў і асацыяцый, мае і рэлігійную - гэта як бы самае "чыстае" праваслаўе... Ну а калі ў горадзе, акрамя праваслаўнай царвы, храма, манастыра, стаяць яшчэ і каталіцкія, і вуніяцкія (якія, нагадаю, таксама падпарадкоўваюцца Рыму) храмы і кляштары, і не адзін, і пратэстанцкія, і яны нярэдка нават прыгажэйшыя, чым праваслаўныя - то, прабачце, якая гэта "Русь"?? Гэта зусім НЕ "Русь". Такое магло быць і было ТОЛЬКІ ў Вялікай Літве-ВКЛ. І гэта мы і зараз бачым у названых Вамі "белорусскіх" гарадах. Ну а паколькі ўсходняя частка сёняшняй РБ адпачатку ўваходзіла ў склад Старажытнай Русі і была праваслаўнай, то ў складзе ВКЛ яе правільна называць - і так яе і называлі, - Літоўская Русь.
  • Найперш не галасі!
    14.09.2025
    Гэтыя "фатаграфіі" паказваюць даволі утульна абжытыя чалавекам мясціны.
    Яшчэ раз прымушае задумацца пра знос і перабудову нашых вясковых і гарадскіх мясцінаў.
  • Ы
    14.09.2025
    Супер! Неверагодная дапамога тым, хто робіць гістарычны кантэнт ці кнігі па гісторыі. Яшчэ б дачакацца танных сэрвісаў, якія б рэалістычна ажыўлялі такія здымкі.
  • Будаўнік
    14.09.2025
    Ы, сэрвісы, якія б рэалістычна ажыццяўлялі такія здымкі, называюцца будаўнічыя кампаніі.
  • %
    14.09.2025
    Дзякуй за сапраўды годны артыкул і матэрыял
  • 8
    14.09.2025
    Брест был очень красивый. Жаль, что сделали русские :(
  • Імя
    14.09.2025
    Расейцы і памагатыя знішчылі тваю спадчыну і забралі тваю мову, каб ты вечна быў маскоўскім рабом.
  • не Бані, а мангольскія цыбуліны
    14.09.2025
    "Янаў. Па літаграфіі з малюнка Напалеона Орды. Фэйсбук Віктара Байкоўскага"

    гэта не Бані, а мангольскія цыбуліны , тыя хто працуе з АІ , дашліце ім ў офіс , кніжкі па ВКЛ-БНР-РБ архітэктуры
  • Цікава!
    14.09.2025
    Праграма патрабуе грошы. Які кошт палепшыць 1 фота?
  • Задрали свои ИИ, съездите на село
    14.09.2025
    Поглдяте во что ваши паны эти вески превратили, пока предки за даром на них пахали. Пока они строили дворцы под каждой ивой.
  • Проста жыхар
    14.09.2025
    Задрали свои ИИ, съездите на село, вёскі беззваротна дэградавалі за часам ссср і "камунізму". А сіпаты іх паспяхова дабіў, у большасці.
  • Найперш не галасі!
    14.09.2025
    Проста жыхар, не дэградавалі. Ня тое слова. Калектывізацыяй вёскі наўпрост знішчылі.

    А так менавіта вёска і фальклор былі той культуралагічнай каштоўнаснай эстафетай, якую тутэйшыя перадалі ад ВКЛ да Беларусі.

    Суб'ектнасць асобы, яе традыцыйную рэфлексію не ўдалося знішчыць, падмяніць расійскай саборнасцю.
    Ад Скарыны 1517 года
    "Я скарынін сын са славнаго горада Полацка повелел тіснуті Біблію рускымі буквамі богу ко чті і людям посполітым к доброму наученію"
    Да свядомага лозунга 2020 года "Я выхажу!"
  • .
    15.09.2025
    Усё ж трэба быць асцярожным і ўважлівым, трызненне сучаснага ШІ ніхто не адмяняў.
    Напрыклад, на першым фота ў левым ніжнім вуглу да кабеты з ценем дадалася фантомная кабета без ценю. На Койданаўскай вуліцы ШІ губляе мосцік праз канаву на выездзе з аркі і саму канаву (так, гэта было складана). Яшчэ прыклады прыводзіў пад артыкулам з фота пахавання Аляхновіча.
  • ?
    15.09.2025
    ., вам шашачкі ці ехаць?
  • .
    15.09.2025
    Выкарыстоўваць з разуменнем асаблівасцей і слабасцей. Што тычыцца любой тэхналогіі.

    Няўжо гэта не зразумела з майго допісу? Вам хаміць або думаць?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць