«Гэта пастка»: «Радыё Свабода» папярэджвае пра фальшывыя лісты дэмакратычным актывістам
Ад імя «Радыё Свабода» масава рассылаюцца фальшывыя запыты дэмакратычным актывістам і арганізацыям. У гэтых паведамленнях згадваюцца нейкі «аналітычны цэнтр», Кацярына Сямёнава і бот (SvabodaBelarusBot).
«Хочам падкрэсліць: у нас няма ані такога цэнтра, ані такой супрацоўніцы. Акрамя таго, яшчэ ў 2022 годзе мы выдалілі свой бот. Будзьце пільныя! ГЭТА ПАСТКА.
Калі вы атрымаеце падобны запыт — пажадана адразу паскардзіцца адміністрацыі Telegram і заблакаваць адпраўніка», — папярэджвае рэдакцыя.
Каментары
Паведамленне ад рэдакцыі "Свабоды" знайшоў тут:
https://t.me/radiosvaboda/80320