Грамадства88

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

16 верасня адбылося апошняе пасяджэнне Мінскага гарадскога суда па справе журналіста і палітычнага аналітыка Ігара Ільяша, на якім яму вынеслі прысуд — чатыры гады калоніі.

Ігар Ільяш. Фота з яго сацсетак

Пракурор запатрабаваў для яго 4 гады зняволення і 100 базавых адзінак штрафу.

У пятніцу Ігару Ільяшу было дадзена апошняе слова, у якім ён адхіліў усе абвінавачанні ў інкрымінаваных яму злачынствах, а сваю віну не прызнаў.

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Пра яго затрыманне 22 кастрычніка 2024 года паведамілі праўладныя СМІ, сцвярджаючы, што журналіст даваў інтэрв’ю незалежным і замежным медыям, у тым ліку ўкраінскім, што нібыта магло быць выкарыстана супраць дзяржавы.

Сам Ільяш на відэазапісе адзначыў, што да ліпеня 2021 года працаваў на тэлеканале «Белсат», пасля чаго стаў фрылансерам. Ён прызнаваў, што даваў інтэрв’ю розным СМІ, у тым ліку тым, што ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

22 лістапада 2024 года праваабаронцы прызналі Ігара Ільяша палітычным вязнем. Раней, у ліпені 2021 года, яго ўжо затрымлівалі на 10 сутак па іншай справе, якая далейшага развіцця не атрымала.

Жонка Ільяша, Кацярына Андрэева (Бахвалава), разам з відэааператаркай Дар’яй Чульцовай была затрыманая 15 лістапада 2020 года падчас трансляцыі разгону людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць актывіста Рамана Бандарэнкі. У лютым 2021 года суд прыгаварыў іх да двух гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы палітычнымі вязнямі.

У ліпені 2022 года Кацярына Андрэева атрымала 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве, з улікам папярэдняга прысуду тэрмін склаў 8 гадоў і 3 месяцы. Яе скаргу ў Вярхоўным судзе ў верасні 2022 года не задаволілі, але фармулёўку абвінавачання змянілі на «шпіянаж».

Каментары8

  • Просьба да ўсіх
    16.09.2025
    Клаўс, Дуліна крычыць, што "мяне не на такіх умовах вызвалілі, як я хацела", Статкевіч увогуле выйшаў у дзверы і пайшоў назад, у Беларусь.
    Хоць бы з-за такіх, як яны, не прыпыніўся ўвесь працэс вызвалення астатніх.
    Думаць трэба не толькі пра сябе: "якім чынам мяне вызвалілі, хачу-не хачу", а пра ўсіх астатніх, хто яшчэ ў турме і каму новыя тэрміны накідваюць.
    Давайце дачакаемся, калі ўсіх выцягнем з турмаў, а потым будзем асабістыя "хачу так, а так не хачу" вырашаць.
  • Клаўс
    16.09.2025
    Просьба да ўсіх , лука сарваў дамову пасадзіўшы Статкевіча. Таму ўсе пытанні да яго
  • Над нами не капает, гранты не получали
    16.09.2025
    Клаўс, А что за просьба, Клаус? Сорвал, не сорвал. Большинству все равно.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей10

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк11

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне2

«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна2

«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка19

Маркаў: «Замірыцца» — гэта каварная тактыка Захаду, яны хочуць легалізаваць новыя СМІ пад выглядам канструктыўных14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей10

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць