Здароўе

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

Новае даследаванне паказвае, што ізатрэтынаін — вядомы прэпарат для лячэння цяжкіх формаў акне — можа палепшыць мужчынскую фертыльнасць.

spermatozoids сперматазоіды сперматозоиды
Чалавечыя сперматазоіды. Фота: Roland Birke / Getty Images

Для мужчын з такімі дыягназамі, як крыптазоаспермія (амаль поўная адсутнасць сперматазоідаў у эякуляце) і азоаспермія (іх поўная адсутнасць), адзіным шанцам стаць бацькам доўгі час застаецца толькі інвазійная хірургічная аперацыя. Падчас яе медыкі спрабуюць здабыць сперматазоіды непасрэдна з яечак.

Аднак поспех такой працэдуры не гарантаваны (ён складае 40-60%), а сярод рызык — боль, крывацёк, інфекцыі і працяглае пашкоджанне яечак.

Згодна з новым даследаваннем, аб якім расказвае Live Science, новы спосаб вырашэння праблемы можа прапанаваць прэпарат ізатрэтынаін, які ў Беларусі прадаецца пад гандлёвымі назвамі «Акнекутан» і «Роакутан» і прызначаны для барацьбы з цяжкімі вуграмі.

Навукоўцы правялі эксперымент з удзелам 30 мужчын з цяжкімі формамі бясплоддзя (90% з іх ужо беспаспяхова праходзілі праз аперацыю). На працягу шасці месяцаў яны прымалі па 20 мг ізатрэтынаіну двойчы на дзень.

Вынікі ўразілі. У 11 удзельнікаў (амаль 40%) у эякуляце з'явіліся жыццяздольныя сперматазоіды. Прычым у 82% з іх першыя паляпшэнні былі заўважныя ўжо праз тры месяцы.

Больш за тое, сперматазоіды аказаліся эфектыўнымі: іх выкарыстанне ў працэдуры ЭКА прывяло да фарміравання здаровых эмбрыёнаў, некалькіх цяжарнасцяў і як мінімум аднаго нараджэння дзіцяці на момант публікацыі.

Нават тым, каму ўсё ж спатрэбілася аперацыя, прэпарат дапамог: працэдура здабыцця спермы стала значна карацейшай — у сярэднім 63 хвіліны замест 105.

«Гэтая таблетка зрабіла тое, чаго мала што магло дасягнуць у свеце мужчынскага бясплоддзя», — з захапленнем адзначае адзін з суаўтараў даследавання доктар Пол Турэк.

Як гэта працуе?

Для нармальнага развіцця сперматазоідаў у арганізме неабходна рэтыноевая кіслата — гэта актыўная форма вітаміну А, якая па сутнасці «уключае» гены, адказныя за гэты працэс.

Папярэднія даследаванні паказалі, што ў многіх мужчын з цяжкімі формамі бясплоддзя гэтай кіслаты ў яечках проста не хапае. Праз гэта працэс выпрацоўкі спермы спыняецца на раннім этапе.

Ізатрэтынаін — гэта сінтэтычны аналаг вітаміну А, вельмі падобны па сваёй структуры да рэтыноевай кіслаты. Таму ён здольны заняць яе месца і выканаць яе функцыю — даць арганізму неабходны сігнал для аднаўлення вытворчасці сперматазоідаў.

Пабочныя эфекты і бяспека

Праўда, лячэнне не прайшло без наступстваў. Усе ўдзельнікі сутыкнуліся з сухасцю скуры і патрэсканымі вуснамі. У некаторых з'явіліся высыпанні, раздражненне і змяніўся ўзровень халестэрыну. Тым не менш ніводзін з мужчын не спыніў лячэнне з-за пабочных эфектаў.

Важна памятаць: ізатрэтынаін катэгарычна забаронены для цяжарных жанчын, бо выклікае сур'ёзныя негатыўныя наступствы для развіцця плода. Але ў мужчын сітуацыя іншая. Прэпарат не пашкоджвае ДНК сперматазоідаў і не ўяўляе небяспекі для партнёрак ці будучых дзяцей.

Што далей?

Эксперты выказваюць асцярожны аптымізм. Яны падкрэсліваюць, што даследаванне было невялікім і патрабуе паўтарэння ў большым маштабе, перш чым можна будзе казаць пра сапраўдны прарыў.

Навукоўцы спадзяюцца вызначыць, якім менавіта мужчынам прэпарат дапаможа найбольш эфектыўна. Аднак на хвалі поспеху клініка аднаго з аўтараў даследавання (The Turek Clinic, Лос-Анджэлес) ужо прапануе шасцімесячную праграму лячэння для мужчын, якія хочуць стаць біялагічнымі бацькамі пад наглядам экспертаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Купілі занядбаны дом, у які не хацелася заходзіць, і ператварылі ў цукерку5

Расіяне масавана атакавалі Адэсу

У адносінах бывае чатыры віды хлусні — але фінал адзін і той жа5

Мінчук зламаў шыю падчас адпачынку ў Пружанах1

Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі прысуд10

Мінскія ўлады паказалі, як утылізуюць кінутыя машыны ВІДЭА1

«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу11

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць