Свет11

Кадыраў заявіў, што ў яго 17-гадовага сына Адама няма незаслужаных узнагарод

Кіраўнік Чачні адзначыў, што 17-гадовы Адам Кадыраў валодае багатым досведам і ведамі, атрыманымі дзякуючы выхаванню побач з бацькам. 

«Я рос побач з маім бацькам, заўсёды быў побач, шмат чаму навучыўся менавіта побач з ім. Адам таксама вырас побач са мной. Таму ён ужо мае багаты досвед і веды. Ёсць і практыка.

Калі мяне прызначылі на пасаду першага віцэ-прэм’ера ўрада рэгіёна, я таксама быў маладым. Тым не менш, Уладзімір Уладзіміравіч даверыў мне гэтую пасаду.

Адам таксама паспяхова спраўляецца, і я ніякіх прэтэнзій не маю, хоць у мяне патрабаванні да яго як да сына ў разы большыя. Калі гэта папрок наконт узнагарод, дык я лічу, што там няма незаслужаных.

Усе, хто ўзнагароджваў Адама, рабілі гэта за яго канкрэтныя дасягненні», — расказаў кіраўнік Чачні.

Усяго ў 17-гадовага сына Кадырава каля 30 узнагарод і медалёў, якія ён атрымаў за апошні год.

Каментары1

  • даведка
    14.09.2025
    Николай Лукашенко вот в свои двадцать один пялился в телефон, когда его отец на днях преклонял свою голову перед китайским председателем Си Цзиньпином.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Джоні Дэп вяртаецца ў Галівуд пасля байкоту5

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць