Тураператары арганізуюць вяртанне ў Беларусь удзельнікаў аўтобусных тураў у Еўропу
Вядучыя беларускія тураператары па аўтобусных турах цяпер вырашаюць праблемы з вяртаннем дахаты арганізаваных груп з Еўропы, паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый (РСТА). Пра гэта піша Myfin.by.

Два аўтобусы з 82 турыстамі павінны былі вяртацца з Грэцыі і Італіі 14 верасня праз пераход Тэрэспаль — Брэст. Як паведамляюць тураператары, гэтыя групы будуць перанакіраваныя на літоўска-беларускі пераход Меднікі — Каменны Лог.
Гэтым жа самым пераходам скарыстаюцца групы, якія павінны адпраўляцца ў гэтыя дні ў Еўропу.
Таксама тураператары выкарыстоўваюць для паездак у Заходнюю Еўропу транзіт па Латвіі, адзначаюць у РСТА.
Што тычыцца далейшага ходу падзей, то пакуль ніякіх кардынальных змен у складзеныя да Новага года планы выездаў у Еўропу аўтобуснікі не ўносяць.
Нягледзячы на ўсю нявызначанасць сітуацыі, у турфірмах адзначаюць, што панікі няма — у тым ліку сярод беларускіх турыстаў. Па-ранейшаму ідуць запыты і працягваюцца браніраванні аўтобусных камбінаваных тураў у Еўропу — напрыклад, на Каляды і Новы год.
Што будзе з аўтобуснымі турамі ў Еўропу пасля закрыцця мяжы з Польшчай
Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы
«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні
Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема
Каментары