Каментары да артыкула

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі

  • Ха-ха-ха
    15.09.2025
    Расея марын?
  • Барадзед
    15.09.2025
    В какой фирме они теперь будут страховаться?
  • Беларус
    15.09.2025
    Цынізм вышэйшага гатунку. Сапраўдныя еурапейскія каштоўнасьці ды яшчэ са скандынаўскім характарам. Усе ўсё ведалі. Падобныя санкцыі зроблены адмыслова, каб менавіта так і працавалі. І расейскія крывавыя грошы не з'яўляюцца нацыянальнай пагрозай. Нацыянальнай пагрозай з'яўляюцца беларусы, што працавалі на так званых дзяржаўных прадпрыемствах 20 гадоў таму, ці перайшлі дарогу на чырвонае сьвятло. Іх можна высылаць - бо на радзіме "ўсё добра і нічога не пагражае". Таму вайна ў ЕЗ непазьбежная: калі спансуеш ворага ды адштурхоўваеш хаўрусьнікаў - іншага выйсця проста не існуе.
  • Беларус
    15.09.2025
    Беларус, Польшча за перыяд вайны нават мяжу з рф не зачыніла, як тое зрабілі фіны. Ведаеце чаму? Адказ у артыкуле, бо крамлёўскія грошы палякам не пахнуць
  • Трыста Мрозев
    15.09.2025
    Так, сутнасць аферы менавіта ў тым, каб краіна сцяга прызнавала страхоўку.
    І тады ўсё ў шакаладзе.
    Грошай на такое, зразумела, не шкада.

    Усе гэтыя гісторыі ідуць з Дубая, дзе сідзяць тыя ж самыя людзі (былыя чэкісты, следакі і г.д.), што працуюць на Феактыстава і Ткачова (тое, што рускіе газетчыкі завуць "сечынскі спецназ")
  • Трыста Мрозев
    15.09.2025
    Трыста Мрозев,

    А чаму Эміраты?

    Адказваем: акрамя таго, што там няма санкцый і можна ганяць грошы, там сідзяць сотні прадстаўніцтваў юрыдычных і кансалтынгавых кампаній з ЮК, ЗША і іншых заходніх краін, якія за не такія дужыя грошы дапамагаюць рабіць усялякае гэткае. With plausible deniability and at arm's length, of course.

    Часцяком пракладкі для схем ствараюцца па тым жа самым адрасе, што і юрыст, які рабіў схему (памятаеце, напрыклад, Прыёр?)...Бо на вуліцы спёка, лепей усё хуценька зрабіць у адным будынку.

    Хіба эміры Дубаёў і Абу-Дабі робяць пэўныя захады па заходніх запытах відавочных крымінальнікаў (наркагандляроў, забойцаў), але ўсё ж бізнэс пірацкай бухты для брудных грошай – гэта фіча, а не бага.
  • Такія санкцыі нам не трэба
    15.09.2025
    Мае рацыю Пазняк.
  • Сымон
    15.09.2025
    Такія санкцыі нам не трэба, ніякай рацыі ён ня мае. Першапачатковыя версіі законаў (да якіх належаць таксама і санкцыі) - рэдка бываюць ідэальнымі. З дапамогай журналістаў і даследвальнікаў схемы абыходу выкрываюцца і адпаведныя шчыліны зачыняюцца. Калі нехта заяўляе, маўляў санкцыі не працуюць, а таму і непатрэбныя, то адразу узнікае пытанне - а што тыя крытыкі асабіста зрабілі дзеля таго, каб санкцыі працавалі?
  • Ж
    15.09.2025
    Я ўпэўнены, што ад самага пачатку афера тая не была сакрэтам для адпаведных адміністрацыяў заходніх дзяржаў, але тыя да часу заплюшчвалі вочы, іншымі словамі - "уключылі дурня", са згоды палітычнага кіраўніцтва адказнага за кантроль выкананьня санкцыйнай палітыкі.
    Размова йдзе пра надзвычай важны дакумант, без якога не адбудзецца нават сама здзелка фрахта, ня тое, што заход у порт. PSC інспекцыя, як і інспекцыя па бясьпецы нафтавага тэрмінала пагрузкі/разгрузкі судна, не кажу ўжо пра SIRE інспекцыі, павінны былі зьвяртаць увагу на "страхаўшчыка" і цікавіцца ягонымі, так бы мовіць, "каранямі", проста паперка з тэкстам і штампам не пракоціць, зусім.
    Упэўнены, што там ня можна было ня бачыць аферы, але пэўна выгоды былі вельмі значнымі...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць