Грамадства33

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей

Брэстаўчанка Крысціна паказала ў тыктоку, што купіла ў краме для сябе і дваіх дзяцей на 440 рублёў. У каментарах пад яе відэа некаторыя пішуць, што просты чалавек такое не можа сабе дазволіць, а іншыя пахвалілі аўтара за прадукты, карысныя для здароўя, заўважыла BGmedia.

Дзяўчына піша, што ў «Кароне» за ўсё заплаціла 440 рублёў: 140 за морапрадукты і 300 за ўсё астатняе. Гэта прадукты для аднаго дарослага і дваіх дзяцей. Муж працуе за мяжой.

На відэа дзяўчына паказвае макароны Barilla, філе індычкі, дзве галёнкі індычкі, курыныя крылцы, 1 кг мукі, дзве пачкі сыру «Брэст-Літоўск», тры пачкі тварагу, чатыры літры міндальнага малака для сябе, адзін літр звычайнага малака для дзяцей, глазураваныя сыркі, два слоікі тварожнага ёгурта Teos, дзве ўпакоўкі яек, мікразелень, хлеб, гатовыя катлеты для дзяцей, яшчэ два ёгурты для іх, чыпсы, зубную пасту і іншае.

@kristishveda Продуктовая закупка в Беларуси на семью из троих людей , один взрослый. Двое детей . Я занимаюсь спортом, поэтому основа закупки это качественный белок в виде мяса и морепродуктов . Рыба и говядина остались с прошлой закупки , крупы так же . Детям запеку голени и крылья, сама ем филе . Молоко обычно используем редко , под тому покупаем один тетрапак . Детям молочку особо не даю , покупаю штучно , на месяц им этого хватит . Останется докупить овощи домашние и можно спокойно жить . Как думаете , какая сумма продуктовой закупки вышла ? Пишите в комментариях , на верный ответ я напишу «верно» . В сторис показываю , что буду готовить из этих продуктов , подписывайся , отправляй +в директ и я вышлю бесплатно чек-лист «5 лучших рецептов выпечки» #закупкапродуктов #продуктоваязакупка #продуктоваякорзина ♬ оригинальный звук - Кристина

Акрамя гэтага, брастаўчанка купіла два кілаграмы беланогіх крэветак, упакоўку мідый, мікразелень, два перцы, рознае печыва і прысмакі для дзяцей і сябе.

У подпісы да відэа дзяўчына адзначыла, што займаецца спортам, таму аснова яе закупкі — гэта якасны бялок у выглядзе мяса і морапрадуктаў. Рыба і ялавічына засталіся ў яе з мінулай закупкі, як і крупы.

«Дзецям запяку галёнкі і крылы, сама ем філе. Малако звычайна выкарыстоўваем рэдка, таму купляем адзін тэтрапак. Дзецям малачко асабліва не даю, купляю адзінкава, на месяц ім гэтага хопіць. Застанецца дакупіць гародніну хатнюю і можна спакойна жыць», — патлумачыла дзяўчына.

Яна актыўна адказвае на каментары пад сваім відэа. Нехта напісаў, што выдаткавала 400 рублёў, а ежы на пару дзён. Аўтар відэа адказала так:

«Мяса хопіць на месяц, морапрадуктаў таксама. Апроч мяса, мы ямо кожны дзень рыбу і тварог/яйкі. Мяса — не толькі індычка, яшчэ ў харчаванні ялавічына, печань (гэта ёсць у маразілцы, не дакупляла). Рыба розная таксама ёсць. Выходзіць, што дакупляць трэба будзе яйкі, тварог, крупы, гародніну і нешта па дробязі».

Таксама яна дадала, што гэта не закуп на тыдзень ці месяц. 

«Гэта закупка таго, што скончылася. Не прымеркавана ні да тыдня, ні да месяца. Індычка і «морыкі» скончыліся, купіла. Менавіта іх хопіць на месяц, улічваючы, што ёсць шмат ялавічыны, печані, рыбы. Мы не толькі індычкай сілкуемся. Рацыён разнастайны».

Каментары3

  • Мыш
    14.09.2025
    У мяне толькі адно пытанне - нашто нам гэта чытаць? Закупы невядомай нам цёткі ў "Кароне" яшчэ можна зразумець у ціктоку (бо там той яшчэ сметнік), але ў газеце?..
  • wik
    14.09.2025
    на неделю хавциць ?
  • І смех і грэх
    14.09.2025
    Мыш, от.. Тае бяды! Пра калекцыю Ментусавай не напісалі ў газэце з рысункамі ужо няблага. А то як напішуць, то не захочаш і тых "моріков".

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі3

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль2

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць