Надвор'е

На наступным тыдні лета пакіне Беларусь

У першай палове верасня надвор’е яшчэ радавала цяплом, але ўжо з 15 па 21 верасня сіноптыкі прагназуюць паступовы пераход да сапраўднай восені. Пра гэта расказаў у эфіры АНТ вядомы беларускі сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Фота ілюстрацыйнае

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што, як і летась, верасень сёлета пачаўся з даволі цёплым надвор'ем, але яно не затрымаецца надоўга.

Ужо з пачатку тыдня чакаецца воблачнае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі, месцамі магчымыя навальніцы. Ноччу тэмпература будзе трымацца ў межах +9…+15, удзень у панядзелак — ад +14 на паўночным захадзе да +24 на паўднёвым усходзе, у аўторак — каля +20…+24 градусаў.

Сярэдзіна тыдня прынясе больш дажджоў і пахаладанне: у сераду ўначы чакаецца +7…+14, удзень +14…+19. У чацвер і пятніцу стане яшчэ халадней: уначы +8…+13, удзень у межах +12…+19 у чацвер і +12…+17 у пятніцу.

Выхадныя таксама будуць пераважна воблачнымі, з дажджамі ў большасці абласцей. Месцамі магчымы туман з дрэннай бачнасцю. Ноччу чакаецца +10…+17, а днём тэмпература не перавысіць +15 градусаў.

Сіноптык адзначыў, што лета павольна, але ўпэўнена пакідае Беларусь, хаця яшчэ можа быць і бабіна лета.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-20 краін з самымі таннымі праязнымі4

У Варшаве прымусова знеслі палатку прыхільнікаў Пуціна і Лукашэнкі. Але больш за год яна прастаяла14

Арыштавалі вядомага рэканструктара з Магілёва. Ён не выйшаў на волю пасля «сутак»1

Смерці, расчляненні, магічныя амулеты. Афрыканскую дзяржаву захліснула хваля рытуальных забойстваў11

«Кааліцыя ахвотных» абмяркуе гарантыі бяспекі Украіне3

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам у амерыканскі Дзень дзякавання3

«Пасядзіце ў нас на ІЧУ без матраца». З'явіўся аўдыязапіс, як сілавікі вядуць «выхаваўчыя гутаркі» з беспрацоўнымі30

Былы прадзюсар «Ласкавага мая» Андрэй Разін хаваецца ад расійскіх судоў у ЗША1

Украіна пагадзілася абмежаваць армію да 800 тысяч чалавек22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць