Грамадства11

Жыхарка Магілёва заключыла шлюбную дамову, каб не плаціць падаткі

У Магілёве прызналі несапраўдным шлюбную дамову, які жанчына заключыла толькі дзеля таго, каб пазбегнуць выплаты падаткаў, пошлін і іншых фінансавых абавязацельстваў.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі пракуратуры, магіляўчанку прызналі вінаватай ва ўхіленні ад аплаты мытных плацяжоў, падаткаў і іншых збораў, а таксама ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Сума нанесенай шкоды склала больш за 240 тысяч рублёў.

Пасля таго як органы прымусовага выканання пачалі працэс спагнання грошай на карысць дзяржавы і арыштавалі аўтамабіль, зарэгістраваны на мужа жанчыны, яна тэрмінова аформіла шлюбны кантракт. Паводле гэтага дакумента, уся маёмасць, нажытая ў шлюбе, пераходзіла ва ўласнасць мужа, хоць сям’я працягвала жыць разам, весці агульную гаспадарку, а жанчына атрымлівала свой звычайны заробак.

Пракурор звярнуўся ў суд з патрабаваннем прызнаць дамову фіктыўнай — заключанай толькі для выгляду з мэтай пазбегнуць спагнання даўгоў. Суд цалкам задаволіў пазоў і прызнаў шлюбную дамову несапраўднай.

Каментары1

  • Лайдак
    26.11.2025
    У́жо за 240 кавалкау́ магчыма было б й пажыць асобна пару-тройку гадоу́.

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма22

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма22

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць