Аўто1313

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце

Дзяўчына, якая нядаўна здавала на правы, падзялілася ў сацсетках гісторыяй, як у акенцы падачы ў яе спыталіся, ці не хоча яна атрымаць пасведчанне на беларускай мове. Аказалася, што многія нават не задумваліся пра такую магчымасць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Запісвалася на пераздачу ў ДАІ, і дзяўчына ў акенцы такая: а хочаце пасведчанне на беларускай мове? А я якраз збіралася спытаць у яе, як гэта зрабіць… Узяла мае паперкі і пазначыла тлуста, што пасведчанне мне трэба на беларускай мове», — распавядае сваю гісторыю дзяўчына.

Некаторыя пішуць, што іх таксама спыталі, ці не хочуць яны правы на беларускай.

«І мне прапанавалі ў акенцы! Думала цукеркі прынесці ёй і забылася», — прызнаецца іншая дзяўчына.

Па змоўчванні вашыя даныя ў пасведчанні кіроўцы будуць запоўненыя на рускай. Аднак атрымаць беларускамоўнае пасведчанне зусім не складана.

Калі пытанняў не задаюць, то пры падачы дакументаў трэба самому сказаць, што хочаце, каб пасведчанне было запоўнена на беларускай мове. Звычайна хапае проста сказаць гэта вусна.

Сярод каментатараў знайшліся тыя, хто рабіў так не адзін раз.

«Абодва разы проста падчас падачы дакументаў у акенца казаў, каб пасведчанне было на беларускай», — піша мужчына.

Іншыя афармлялі просьбу пісьмова — ад рукі дадавалі пазнаку «прашу выдаць пасведчанне на беларускай мове». 

Некаторыя прызнаюцца, што нават не ведалі пра такую магчымасць.

«Я не ведаў, што так магчыма зрабіць. Шкада, што толькі зараз даведаўся, бо летась у траўні мяняў пасведчанне. Такія рэчы неяк па змоўчванні прымаеш як нязменны факт», — піша адзін з каментатараў.

«Я не ведала пра такое і атрымала па-руску», — дадае іншая дзяўчына.

Каментары13

  • Дрэнна ўсё ў краіне
    17.04.2026
    А мяне аднойчы спыніў даішнік, пабачыўшы пасьведчаньне, прамовіў - будзем разгаварыць на роднай мове? Так, а якія пытанні? І пачалося - мо п'яны, а ці ўсе паперы ў норме і г.д. Кажу, хопіць дуркаваць, на ключы, паехалі кроў здам. Ён як боўдзіла вачыма палупаў, зубамі паскрыжатаў, і як або.раны пайшоў у сваю Джылі. А так даішнікі нармалёва ставяцца, некаторыя размову вялі па-беларуску, афармляючы штраф, выбачыўшыся, што дрэнна размаўляюць. І гэта пры тым, што яны вядуць запіс спынення і афармлення пратаколу.
  • Кіроўца
    17.04.2026
    Я ў свой час проста папярэдне патэлефанаваў - і ўсё
  • A
    17.04.2026
    Любые документы на Беларускай мове становятся головной болью при выезде за границу. При попытке там заменить права на местные вы просто не найдете официального переводчика с белоруского. То же касается белорускоязычных печатей на русскоязычных документах. Отдельно нужно искать переводчика для печати.

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць