Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?
Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, сведкі пры дзяржаўнай рэгістрацыі шлюбу не з’яўляюцца абавязковымі. Гэта значыць, што маладыя могуць афіцыйна зарэгістраваць свой шлюб у загсе без прысутнасці іншых асоб — дастаткова толькі іх узаемнай згоды і дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, нагадвае Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Такое новаўвядзенне дзейнічае з 1999 года, калі патрабаванне аб абавязковай прысутнасці сведкаў было адменена. Раней сведкі павінны былі пацвярджаць факт заключэння шлюбу і, так бы мовіць, «засведчваць» шлюбную пару перад грамадствам. Але пасля зменаў у заканадаўстве дзяржава зрабіла акцэнт на тым, што шлюб — гэта асабістая справа двух людзей. Ён павінен будавацца на добраахвотнай згодзе, каханні і ўзаемнай адказнасці саміх мужа і жонкі, а не на прысутнасці сведкаў.
У выніку рэгістрацыя шлюбу стала прасцейшай і больш асабістай працэдурай. Тым не менш, традыцыя запрашаць сведкаў не знікла. Яна проста перайшла ў разрад добраахвотных звычаяў.
Сёння ролю сведкаў можна назваць сімвалічнай: яны не маюць юрыдычных абавязкаў, але падтрымліваюць маладых маральна, дапамагаюць у падрыхтоўцы і арганізацыі ўрачыстасці, трымаюць букеты, пярсцёнкі, дапамагаюць у фотасесіі і проста ствараюць святочную атмасферу.
На МКАД малады кіроўца ўрэзаўся ў слуп, пацярпела дзяўчына. А скончылася ўсё вяселлем
«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю
Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе
«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў
«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 72
Каментары