Грамадства55

Адміністратар мінскай саўны прапіў усю выручку ўстановы

43‑гадовага жыхара Бярозаўскага раёна будуць судзіць за прысваенне грошай. Мужчына працаваў адміністратарам у адной з мінскіх саўнаў. У жніўні 2025 года, знаходзячыся на працы, ён вырашыў выпіць, але сваіх грошай не меў, таму ўзяў іх з касавых сродкаў установы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Некалькі дзён запар мужчына піў, знаходзячыся на працоўным месцы, а пасля забраў з касы рэшту выручкі (1270 рублёў) і пайшоў, не дачакаўшыся зменшчыка.

Калі на працу прыйшоў яго калега, то убачыў беспарадак і знікненне грошай. Пра здарэнне адразу паведамілі кіраўніцтву і ў міліцыю.

Як высветлілася, абвінавачаны ўжо меў судзімасць — у 2019 годзе яго прыцягвалі да адказнасці за ўхіленне ад выплаты аліментаў. Цяпер яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 211, ч. 1 Крымінальнага кодэкса — прысваенне давераных яму сродкаў.

Мужчына прызнаў віну і раскаяўся. Эксперты адзначылі, што ён хварэе на хранічны алкагалізм і патрабуе прымусовага лячэння. На час следства да яго прымянілі меру стрымання — падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары5

  • Эх
    31.10.2025
    Жывем адзін раз...))))
  • Хрыч
    31.10.2025
    И правильно сделал
  • Краіна для адміністратараў
    31.10.2025
    Людцы, а што вы скажыце пра сапраўдных "адміністратараў", якія сотнямі міл'ёнаў увялі грошы, выдзеленыя Еўразвязам і ЗША на беларусаў? Ці хтосьці зараз ужо успомніць тую дробяць у 100,000 еўраў, якую прыкішэніла "адміністратарка" Мельнікава? А колькі іх такіх "адміністратараў" яшчэ на нашай шыі сядзіць, не прасыхаючы?

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі12

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць