Грамадства

У Слуцку камунальнікі не прыбіраюць яму на дарозе вакол люка, бо люк у прыватнай уласнасці

У Слуцку мясцовы жыхар звярнуў увагу на небяспечную яму на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, якая з’явілася з-за прасадкі люка. Мужчына адзначае, што гэта не проста нязручнасць, а рэальная пагроза бяспецы, бо тут штодня праязджаюць сотні аўтамабіляў. Але ў камунальных службаў ёсць важкая прычына, каб гэты зварот не браць пад увагу, піша «Мінская праўда».

Пасля звароту ў службу «115» мужчыну паведамілі, што люк знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, і яго абслугоўванне павінна ажыццяўляцца за кошт уладальніка. Таму заяву закрываюць, бо горад за люк адказнасці не нясе.

«Згодна з актам балансавага размежавання, каналізацыйны калодзеж, размешчаны па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 54, знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. У сувязі з гэтым КУП «Слуцкводаканал» не ажыццяўляе яго абслугоўванне.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам уласнік абавязаны самастойна забяспечваць належнае ўтрыманне і рамонт маёмасці, якая яму належыць, уключаючы каналізацыйныя калодзежы.

Па факце выяўленага правалу асфальту КУП «Слуцкводаканал» рэкамендуе ўласнікам калодзежа аформіць пісьмовы зварот ад імя зацікаўленых асоб з просьбай аб ліквідацыі дэфекту на платнай аснове.

Таксама мэтазгодна звярнуцца ў арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі альбо дарожныя службы для выканання работ на платнай аснове: спецыялісты змогуць скласці каштарыс, заключыць дамову на аказанне паслуг і выканаць неабходны рамонт», — напісана ў адказе «Слуцкводаканала».

У сваю чаргу, КУП «Слуцкае ЖКГ» выехала на месца і дало ўладальнікам калодзежа прадпісанне ліквідаваць прасадку люка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё3

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць