Усяго патроху2828

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны

Бурныя абмеркаванні фармату бара працягваюцца. А сама стваральніца ўдакладніла, што мужчынам можна туды прыходзіць — але ў кампаніі з жанчынамі. Выключна мужчынскіх кампаній там усё ж не чакаюць.

Тут і далей скрыншоты інстаграма «Жаночай піўной»

Пра стварэнне «Жаночай піўной» распавяла 8 сакавіка яе ўласніца — блогерка і прадпрымальніца Цямчыта (Аляксандра Цямчык).

Аляксандра Цямчык

Жанчыны радаваліся таму, што з’явіцца бяспечнае месца, дзе можна будзе без непатрэбнай увагі выпіць піва. Мужчыны ж выказваліся больш скептычна: маўляў, жанчыны піць не ўмеюць, таму бар вельмі хутка закрыецца.

Шмат хто пабачыў у прапанове тое, што ў «Жаночую піўную» не будуць пускаць мужчын. Але зрабіць такое абмежаванне не дазволілі б беларускія законы.

Аляксандра ж у сацсетках падкрэслівае, што першапачаткова не збіралася цалкам забараняць мужчынам наведваць яе піўную: «Гэта ўсё яшчэ забарона ЖАНЧЫНЕ на ЯЕ ВЫБАР, з кім ёй прыйсці ў піўную. У акно глядзелі двое, як кажуць. Мужчынскія кампаніі просім абыходзіць нас бокам, аб чым паведамляем усюды, у тым ліку, у асабістых паведамленнях, паколькі закон забараняе нам сегрэгаваць гасцей».

Стваральніцы таксама прыйшлося тлумачыць, што ж «жаночага» будзе ў яе бары: «Звычайныя піўныя — гэта футбольныя пабы. Наша месца для жанчын па канцэпцыі, атмасферы, інтэр’еры, посудзе і меню».

Працуюць у «Жаночай піўной» толькі мужчыны. У некаторых гэта выклікала крытыку. «Ух ты, так феміністычна не даваць працоўныя месцы дзяўчатам дзеля пустой мужаненавісніцкай ідэі «няхай мужланы нас абслугоўваюць». Канцэпцыя, дытэйлс, фабрык», — напісала ў Threads адна з беларусак.

Яе падтрымалі і іншыя: «Першапачаткова мне вельмі падабалася ідэя жаночай прасторы. Але калі сказалі, запрашайце братоў, мужоў і г.д., стала незразумела… А ў выніку яшчэ і супрацоўнікі — толькі мужчыны і пазіцыя: «дзяўчаты працуюць — а мужчыны нас абслугоўваюць».

Я вельмі радавалася ідэі, дзе ёсць чыста жаночая прастора, а ў выніку месца, дзе нібыта «ўціскаюць» мужчын, зусім не гэтага чакалася. Пасля гэтага зусім знікла жаданне ісці, хоць першапачаткова абедзвюма рукамі была за тое, каб падтрымаць такую крутую ідэю».

«Адна справа, што па законе нельга не пускаць мужчын — тут зразумела і справядліва, але яны ж неяк набралі ВЫКЛЮЧНА мужчын у афіцыянты і бармены «не парушаючы закон» дыскрымінацыі па палавой прыкмеце. Калі я чую «жаночая прастора», мяркую, што сутыкнуся толькі з жанчынамі або на крайні выпадак з мужчынамі, якіх там не чакалі».

Кагосьці выключна мужчынскі персанал наадварот не бянтэжыць. Сярод аргументаў: «Гэта ж для дзяўчат, таму на бары павінны быць маладыя і прыгожыя хлопцы, каб вочы радаваць» і «на выпадак, калі заруліць п'янае мужло, то за барам прысутнічае бармен-сек'юрыці з моцнымі рукамі. Я не заўсёды, напрыклад, з сабой пярцоўку цягаю».

Дарэчы, Аляксандра ў сторыс адказала на крытыку такога падбору персаналу: «Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!». Мне здаецца, гэта відавочна: хлопчыкі працуюць, дзяўчаты адпачываюць. Каб сядзеў вялізны жаночы стол, падыходзіў афіцыянт «Мур-мур-тужур, дзяўчынкі мае любімыя, тырмындыр!». У іх ва ўсіх такое заданне — быць самымі чароўнымі».

Учора было тэставае адкрыццё «Жаночай піўной», а сёння яна ўжо пачала паўнавартасна працаваць.

Інтэр'ер, дарэчы, небанальны. Стрыманую лофтавую абалонку тут наўмысна змякчылі. Цяжкія бардовыя шторы і буйныя падвесныя свяцільні з ніткамі ствараюць эфект камернай сцэны — нібы бар адначасова функцыянуе як дэкарацыя для спектакля.

Пры гэтым, мэбля максімальна простая, а сталы накрылі вязанымі кручком абрусамі. Таму вырашайце самі, з чым у вас больш асацыяцый: станцыя метро, кабарэ ці кватэра бабулі.

Галоўнай пазіцыяй меню пазіцыяй называюць вэнджаную скумбрыю (яна каштуе 35 рублёў).

Ёсць і арыгінальныя закускі, напрыклад аліўкі фры (гэта вялікія аліўкі, фаршыраваныя мацарэлай і перцам), папкорн з морапрадуктаў, чыпсы з крэветак.

Сэт з чатырох пазіцый каштуе 60 рублёў, асноўныя стравы каштуюць ад 18 да 36 рублёў, салата — 22‑28 рублёў, дэсерты — 16‑18 рублёў.

Цэны на піва пачынаюцца ад 8 рублёў.

Кожную пятніцу і суботу ў «Жаночай піўной» плануюць праводзіць вечарыны. Першыя дзве запланаваны ўжо на 3‑4 красавіка і пройдуць з 23.00 да 4.00.

Каментары28

  • тттммм
    02.04.2026
    > у «Жаночай піўной»
    А навошта вы перакладаеце назву? Называецца ж "Женская Пивная", а не "Жаночая піўная". Вы ж не перакладаеце назвы рэстаўрацый у той жа Варшаве, ці Парыжы. Застаўляйце арыгіналы і адразу будзе бачна дзе "русскій мір", а дзе штось добрае. А то бачыш беларускую назву, думаеш што ну вось штось цікавае напэўна. Адкрываеш, а там - усё на расейскай і "су4кі" у мэню...
  • .
    02.04.2026
    Наколькі памятаю "Брат-2", аўтэнтычны вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» - у самалёце на Маскву.
    Вось і ляціце, дзевачкі, ляціце!
  • Лента
    02.04.2026
    Фу мерзость, это же слова мадам Навальной, когда они летели в эрэфию она сказала стюарду "мальчик, водочки нам принеси, мы домой летим".
    Мерзоть и еще раз мерзость и этот русский герой и его мадам, и этот русский вайб минской пивнушки.
    А НН им рекламу делает, б-р-р-р-р-р

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

«Кыц-кыц-кыц». Каля вёскі на Шчучыншчыне пабачылі рысь4

Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча13

Расійская спявачка МакSім разам з гродзенскай ДАІ расказала, як трэба хадзіць «уздоўж начных дарог»5

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць