Свет22

Куба вызваліць больш за 2 000 зняволеных

Куба вызваліць 2 010 зняволеных у рамках «гуманітарнага і суверэннага жэсту», пра што было абвешчана ў чацвер, на фоне працяглага палітычнага ціску з боку ЗША, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jorge Rey/Getty Images

Сярод вызваленых будуць замежныя грамадзяне, моладзь, жанчыны і асобы, старэйшыя за 60 гадоў, гаворыцца ў заяве кубінскай амбасады ў ЗША.

Таксама адзначаецца, што вызваленне адбываецца «ў кантэксце рэлігійных святкаванняў Вялікага тыдня, што з’яўляецца звычайнай практыкай у нашай сістэме крымінальнага правасуддзя».

Гэта ўжо другі выпадак у гэтым годзе, калі Куба абвяшчае аб вызваленні зняволеных. У сакавіку былі вызвалены 51 чалавек пасля перамоў з Ватыканам. У 2025 годзе Куба вызваліла 553 чалавекі ў рамках дамоўленасці, дасягнутай пры пасярэдніцтве Ватыкана і ЗША.

Пасля вяртання ў Белы дом прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выразна заявіў пра сваё імкненне змяніць кіраўніцтва Кубы і ўвёў нафтавую блакаду, што прывяло да сур’ёзнага дэфіцыту паліва і маштабных адключэнняў электраэнергіі па ўсёй краіне.

На мінулым тыдні танкер, які належыць расійскай кампаніі і перавозіў прыкладна 730 000 бараляў сырой нафты, стаў першай пастаўкай нафты, што прыбыў у адзін з партоў Кубы з пачатку студзеня.

Каментары2

  • Ё
    03.04.2026
    “Руды д’ябал педафіл, адстань ад Кубы. Хопіць гэтых дыктатарскіх замашак, хопіць выконваць распараджэнні Масквы і мучыць Кубу. Ты ўсё робіш няправільна.”

    Сарказм.
  • Бгг
    03.04.2026
    Ё, дадада ну как же можно гаедлявацца палiтзняволенымi, они ж все равно наберут новых. Как все умные президенты до тупого Трампа 70 лет подряд рассуждали.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць