Здарэнні

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Апошнім часам у Брэсцкую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі штодня звяртаюцца як мінімум два-тры пацыенты з падазрэннем на шаленства: іх укусілі жывёлы.

Ілюстрацыйнае фота

Усяго з пачатку года ў Брэсцкай вобласці праведзена 280 даследаванняў на гэты вірус. І ў 25 выпадках дыягназ пацвердзіўся. Гэта ў пяць разоў больш, чым за такі ж перыяд 2025 года, адзначаюць спецыялісты.

— Перадача віруса шаленства чалавеку магчымая ад хворых на шаленства жывёл пры розных відах кантактаў. Гэта можа быць не толькі ўкус, але і драпіна, а таксама абслюняванне скурных пакроваў і слізістых абалонак, на якіх ёсць мікрарасколіны, — расказала тэлеканалу «Беларусь 4» загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Кляцко.

Шаленства часцей за ўсё выяўляюць у лісіц. Аднак яго пераносчыкамі могуць быць і іншыя жывёлы, у тым ліку хатнія — каты і сабакі. Лічыцца, што яны пачынаюць паводзіць сябе агрэсіўна, але гэта не заўсёды так.

— Калі мы бачым, што дзікая жывёла прыйшла ў населены пункт, на лецішча або на ўчастак, гэта з вялікай доляй верагоднасці сведчыць пра тое, што жывёла ўсё ж такі хворая на шаленства. Бо дзікія звяры звычайна стараюцца не падыходзіць да чалавека, — дадае спецыяліст.

Важна памятаць: калі пры заражэнні шаленствам хвораму не аказаць медыцынскую дапамогу, вынік будзе смяротным. Таму, калі ёсць сумненні, лепш перастрахавацца і звярнуцца да доктара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць