Грамадства2828

«Люблю сваю працу» — напісаў у сацсетках беларускі міліцыянер у балаклаве. Яму адказалі жорстка

Пасля рэзанансу ён перавёў свой профіль у інстаграме ў закрыты рэжым.

«Люблю сваю працу, люблю радзіму і сваю краіну!!! Хачу, каб Вашы і мае дзеці раслі ў дабрабыце і бяспецы. І мы зробім для гэтага ўсё. Мая праца гэта не зусім праца — гэта служба, і нават больш, гэта жыццёвае крэда! І часам, лежачы ў поўнай цемры перад сном, можна задаць сабе пытанне: «А ты ўвогуле нармальны хлопец? Ці так сабе?»»

Допіс з такім зместам размясціў у Threads карыстальнік пад нікам zhenjke і суправадзіў яго двума сваімі здымкамі. Мужчына трымае ў руках дубінку, а яго твар напалову схаваны.

Мяркуючы па ўсім, супрацоўніка міліцыі завуць Яўген Панфіленка.

Найбольш людзей зацікавіла, чаму ён схаваў свой твар. Такое паведамленне сабрала ў два з паловай разы больш лайкаў, чым арыгінальны допіс.

Праўда, замест слова «твар» беларусы выкарыстоўвалі не вельмі прыемныя сінонімы:

«А чаго тады морду хаваеш?», «А чаму пысу сваю брудную хаваеш?», «А морду твару хавае ад народнай любові?»

Значная група каментатараў звярнула ўвагу на дубінку і ролю сілавікоў у змаганні з уласным народам.

«Цікава, колькі дубінкай невінаватых беларусаў ужо збіў?», —

цікавіцца адзін з карыстальнікаў. Другі дадае:

«Ні на што іншае не здольны. Толькі людзей дубінкай калашмаціць. Усім працам праца».

«Як сказаць, што ты садыст, не кажучы гэтага», — заўважае трэці.

У сваім гневе людзі не саромеюцца ў выразах.

«Аматар п****іць і пакаваць грамадзян сваёй краіны», — напісаў нехта. Яшчэ адзін дадаў: «Ты сабака сістэмы, якая прыгнятае тваіх землякоў».

Людзі цікавяцца:

«Колькі збіў невінаватых? А прысягу даваў народу ці прэзідэнту?», «Тваё жыццёвае крэда — забіваць людзей?»

Хтосьці заўважае, што за той заробак, што атрымліваюць у міліцыі, нельга не любіць працу. Пры гэтым пажарнікі, па словах аднаго з карыстальнікаў, маюць «жалю вартыя паўтары тысячы».

Людзі заўважаюць, што мужчына «любоў да радзімы пераблытаў з любоўю да Лукашэначкі» і «абараняе інтарэсы ўладароў, а не людзей», нагадваючы, што ён «чалавек сістэмы».

«Менцяра, не любяць вас аднак», — робіць падсумаванне нехта.

А іншы папярэджвае:

«Калі Беларусь стане свабоднай, цябе радзіма ой як не забудзе. Проста не забывай пра гэта». І гэта другі па папулярнасці каментар. 

Праўда, сярод каментарыяў ёсць і тыя, хто выступае ў падтрымку аўтара. Так, нехта з'едліва заўважае:

«Красава. Гасі змагарышаў».

Знайшліся і тыя, хто палічыў, што нічога дрэннага ў тым, што чалавек любіць сваю працу, няма. Галоўнае, каб закон быў для ўсіх аднолькавы.

«Нічога не бачу дрэннага ў тым, што чалавек любіць сваю працу. Асабліва, калі ён ідэйны. Шмат каго бамбіць з-за таго, што часам людзі ў форме кіруюцца прынцыпам «часам не да закона», як сказаў адзін чалавек. Я з гэтым тэзісам нязгодны. Закон для ўсіх адзіны, асабліва для супрацоўнікаў. Калі вы не з іх ліку, то служыце, развівайцеся кар'ерна і толькі поспехаў вам».

Іншы выказвае меркаванне, што «100% каментатараў пабягуць у міліцыю ў тым выпадку, калі ім спатрэбіцца» і жадае «Добрай службы».

Прысутнічаюць і проста словы падтрымкі: «Вы малайчына!», «Дзякуй за вашу працу», «Малайчына, брат. Шчасця і поспехаў табе і тваёй сям'і».

Каментары28

  • %
    31.10.2025
    Сеньня 120 год Курлоўскаму растрэлу ў Менску, між іншым
  • Зачем такая революция?
    31.10.2025
    Патрыёт, про суд даже не вспомнили, а вдруг именно этот будет оправдан? Конфискация, депортация - ничего не напоминает? Чей это подчерк?
  • Санта Бэрримор
    31.10.2025
    В дни оккупации немцами тоже хватало полицаев пафосных. Только потом они все ... переменились в лице.

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць