Грамадства88

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна

Пра чарговы выпадак гібелі грамадзяніна Беларусі на вайне Расіі супраць Украіны даведаўся «Флагшток».

Фота: сацсеткі

Паводле інфармацыі крыніцы, 33‑гадовы Дзяніс Сафронаў, які жыў у вёсцы Асташкавічы Светлагорскага раёна, не прабыў не на фронце і пяці дзён — на радзіму вярнулі ягоны абгарэлы труп.

Гісторыя Дзяніса Сафронава тыповая для беларускіх наймітаў — паехаў у Расію на заробкі, трапіў у турму, затым на фронт. Менавіта знаходзячыся ў зняволенні ўраджэнец Светлагорскага раёна быў завербаваны на вайну.

Тое, што Сафронаў быў асуджаны ў Расіі, пацвярджаюць апублікаваныя ў сеціве дакументы. Гэта адзіная даступная інфармацыя пра загінулага.

Беларуса, разам з яшчэ адным ураджэнцам Асташкавічаў, асудзілі ў сакавіку 2024 года па прыгаворы Даўгапрудненскага гарадскога суда Маскоўскай вобласці. У дакументах сказана, што Сафронаў меў сярэднюю спецыяльную адукацыю, у шлюбе не знаходзіўся, але меў на ўтрыманні малалетняе дзіця, працаваў электрамантажнікам. Яго асудзілі паводле ч. 3 арт. 162 КК РФ да 7 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Беларусы былі прызнаныя вінаватымі ў разбоі групай асоб па папярэдняй змове, з ужываннем прадмета, які выкарыстоўваецца ў якасці зброі, з незаконным пранікненнем у жыллё. Злачынства было здзейснена 5 лютага 2023 года ў Даўгапрудным Маскоўскай вобласці. Па версіі следства, абвінавачаныя прыйшлі ў кватэру да знаёмага, ударылі яго бутэлькай па галаве, затым яго збілі і выкралі з кватэры два мабільныя тэлефоны і тэлевізар, пасля здаўшы рэчы ў ламбард.

Сафронаў не пагадзіўся з прысудам і падаў касацыйную скаргу, лічачы, што «выснова ў прысудзе аб наяўнасці ў яго свядомасці недастаткова абгрунтаваная, неабходна было правесці стацыянарную, а не амбулаторную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, паколькі ён хварэе на алкагалізм, раней неаднаразова атрымліваў траўмы галавы». Сцвярджаў, што бойку справакаваў пацярпелы і сам пагражаў нажом. Але скарга была адхіленая — гэта адбылося ў чэрвені 2025 года.

Пасля гэтага, верагодна, беларус быў этапаваны ў калонію, дзе яго і завербавалі ў войска.

Пахавальны мундзір Сафронава. Фота: сацсеткі

Знаёмыя загінулага распавялі, што ён са шматдзетнай сям'і, маці гадавала дзяцей адна. Пасля школы мужчына працаваў у калгасе, пасля выехаў на заробкі ў Маскву, дзе яго кінулі на грошы. З турмы пайшоў на вайну, патэлефанаваў маці і паведаміў, што на фронце. 

Верагодна, беларуса адправілі ў штурмавікі, і праз тры дні стала вядома, што ён загінуў. Гэта здарылася ў пачатку верасня. Пахавалі мужчыну ў другой палове кастрычніка.

Каментары8

  • Цемент
    31.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Де
    31.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Alex
    31.10.2025
    Все, четко, как везде во все века - уязвимая социальная группа идет на мясо в первую очередь. Этому доходяге уже при рождении мало что светило - а жаль. Потому и проблема эта прежде всего общества, которое мы в РБ имеем. А вельмі нажаль.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць