Грамадства

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Машына трывалая, хоць ужо і ва ўзросце — ёй тры дзясяткі гадоў.

Фота: БелТА

У Віцебскім раёне па рацэ Дзвіна курсіруе катар пад назвай «Тытанік». Яго асноўная задача — перавозіць жыхароў Суража з аднаго берага гарадскога пасёлка на другі, піша БелТА.

Сураж падзелены ракой на дзве няроўныя часткі. Усяго тут пражываюць 773 чалавекі, з іх каля 40 — на меншай частцы населенага пункта. Дапамагае дабрацца людзям з аднаго берага на другі водны транспарт.

Як расказаў намеснік начальніка Жыллёва-рамонтнага эксплуатацыйнага прадпрыемства Віцебскага раёна Юрый Сарокін, людзей перавозіць або катар, або паром.

«Па рацэ Дзвіне курсіруе «Тытанік», калі ўзровень вады ў рацэ павышаецца. Звычайна гэта адбываецца вясной або ў перыяд багатых дажджоў», — удакладніў ён.

Пастаянная пасажырка «Тытаніка» — Ірына Доўгая. «Працую ў Суражскай бібліятэцы. Кожны дзень трэба дабірацца на працу праз раку. Добра, што ёсць магчымасць пераправіцца на катэры. Па дарозе аб’езд вялікі, праз Рубу, гэта каля 100 км», — распавяла яна.

Кіруе «Тытанікам» ужо больш за 15 гадоў матарыст Антон Белавусаў.

«Машына трывалая, хоць ужо і ва ўзросце — ёй тры дзясяткі гадоў. Аднак яна спраўна выконвае сваю функцыю — дастаўку людзей. Можа перавозіць 10 чалавек. Яшчэ катэр служыць для буксіроўкі воднага транспарту. Дарэчы, у «Тытаніка» ёсць нават каюта, пры неабходнасці ў ёй можна адпачыць», — расказаў ён.

Пры зніжэнні ўзроўню вады ў рацэ пачне працаваць паром. «Яго ўмяшчальнасць значна большая. Ён служыць для пераправы не толькі людзей, але і транспартных сродкаў. У 2020 годзе была праведзена яго мадэрнізацыя — грузападымальнасць павялічылася да 120 т. Сёння можна бесперашкодна перапраўляць нават лесавозы, камбайны», — дадаў Юрый Сарокін.

Перыяд навігацыі парома даволі працяглы. У мінулым годзе ён скончыўся ў канцы снежня, у гэтым пачаўся з 1 красавіка. Аднак мясцовыя жыхары спадзяюцца, што калі-небудзь два берагі гарпасёлка злучыць мост.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць