Свет88

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі

Славутая расійская балерына Мая Плісецкая хацела, каб пасля смерці яе самой і яе мужа, кампазітара Радзівона Шчадрына, абодвух крэміравалі, змяшалі прах і развеялі яго над ракой Ака. Нібыта так урэшце і адбылося. Аднак днямі высветлілася, што частку праху ўсё ж пакінулі і пахавалі на Новадзявочых могілках у Маскве. Пры гэтым пра гэта не ведалі нават сваякі.

Радзівон Шчадрын і Мая Плісецкая

Пахаванне прайшло непублічна, і пра гэта не паведамілі нават блізкім. Па словах журналіста і тэатральнага крытыка Сяргея Нікалаевіча, пра факт пахавання праху не ведаў нават брат балерыны. Сваякі даведаліся пра магілу выпадкова — калі адзін з іх апынуўся на гэтых прэстыжных могілках па іншай справе.

Пры гэтым ёсць інфармацыя, што на закрытай цырымоніі прысутнічалі асобныя расійскія ўплывовыя асобы, у прыватнасці кіраўнік Вялікага тэатра Валерый Гергіеў і былая высокая чыноўніца Вольга Галадзец.

Чаму так адбылося, сказаць дакладна пакуль цяжка. Раней было вядома, што сужэнцы, якія пражылі ў шлюбе 57 гадоў, пакінулі сумесны тэстамент, дзе пазначылі сваю апошнюю волю:

«Целы нашыя пасля смерці спаліць, а калі настане сумная гадзіна сыходу, наш прах злучыць разам і развеяць над Расіяй».

Мая Плісецкая не любіла пахавальных рытуалаў, не была рэлігійным чалавекам і ідэя аб развейванні праху належала ёй. Не выключана, аднак, што Радзівон Шчадрын, які перажыў жонку на 10 гадоў і памёр у жніўні мінулага года, мог змяніць напрыканцы жыцця ранейшае рашэнне. Але застаецца незразумелым, чаму тады ўсё было зроблена ў такой таямніцы.

89‑гадовая Майя Плісецкая пайшла з жыцця ў маі 2015 года ад сардэчнага прыступу. Радзівон Шчадрын памёр у жніўні 2025 года на 93‑м годзе жыцця. 

Каментары8

  • бабруйчанін
    25.04.2026
    Ні гэтых саўдэпаўскіх зорак тычыцца
    АЛЕ Шмат сарказма іроніі у ютубе ..постсаўдэпаўскім языкатам і ні толькі наконт выбачання прызнання памылкі Такерам Карлсанам
    І пытанне
    Нехта з зорак піяра певуноў актораў рэжысераў журналістаў палятолагаў пісьменнікаў паэтпў свае памылкі прызнал выбачылся перад беларусамі казахамі украінцамі...дарагімі добрымі ні зусім амаль ні добрымі расіянамі за падтрымку......прозвішча самі узгадайце
  • лішкаў
    25.04.2026
    І што цяпер? Яна будзе ў пекле мучыцца, ці наадварот высокапасажаныя чыноўнікі яе ад пекла выратавалі?
  • Алла
    25.04.2026
    В России собственный прах известных людей им не принадлежит. Скорее всего, кремлёвский старец-некрофил это и устроил. Сам либо уговорил престарелого Щедрина согласиться на это. Но,учитывая,что балерина умерла 10 лет назад, и часть праха тогда уже кто-то похитил, то это были спецслужбы

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць