Вайна55

У ГУР заявілі, што Расія рыхтуе вяснова-летні наступ і хоча захапіць Данбас да верасня

Таксама Украіна не мае дастатковай колькасці сучасных сістэм супрацьпаветранай абароны, у тым ліку Patriot, каб прыкрыць усю тэрыторыю краіны ў адказ на балістычныя атакі.

Украінскія вайскоўцы на Данбасе. Фота: Narciso Contreras/Anadolu Agency via Getty Images

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі заявіў, што Расія рыхтуе новы вяснова-летні наступ на паўднёвым усходзе Украіны, прыцягвае стратэгічны рэзерв і плануе павялічыць сваю групоўку ва Украіне яшчэ на 20 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта Скібіцкі заявіў у інтэрв’ю Financial Times, піша «Украінская праўда».

Цяпер, паводле ацэнкі ГУР, яна налічвае каля 680 тысяч чалавек.

Скібіцкі адзначыў, што Расія мае намер захапіць увесь Данбас да верасня.

Ён таксама падкрэсліў, што ў апошні час расійскія войскі нарошчваюць удары балістычнымі ракетамі па ўкраінскіх гарадах. Паводле яго слоў, Расія вырабляе каля 60 ракет «Іскандэр» у месяц і пашырае магчымасці пускавых установак.

У той жа час Украіна не мае дастатковай колькасці сучасных сістэм супрацьпаветранай абароны, у тым ліку Patriot, каб прыкрыць усю тэрыторыю краіны. Скібіцкі папярэдзіў, што крытычная інфраструктура, перш за ўсё энергетычныя аб’екты, якія былі значна пашкоджаны падчас зімовых атак, застаюцца ўразлівымі, бо Расія ўдасканальвае тактыку ўдараў.

Скібіцкі адзначыў, што рост ракетных і дронавых атак Расіі з’яўляецца часткай больш шырокай кампаніі па знішчэнні крытычнай інфраструктуры і фарміраванні поля бою напярэдадні новага вяснова-летняга наступу.

Таксама ён дадаў, што такімі дзеяннямі Масква дэманструе адсутнасць сур’ёзных намераў адносна перамоваў і плануе працягваць вайну.

Каментары5

  • Сівы
    17.04.2026
    Напады на невінаватых людзей, руйнванне гарадоў — вось сапраўднае аблічча рускіх. Няхай кожны з іх панясе адказнасць перад правасуддзем Бога!
  • Пам-парам-пам
    17.04.2026
    А да верасня, як вядома, усяго тры дні :)
  • Груз 200
    17.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць