13 чалавек, у тым ліку пажарны, загінулі ў выніку моцнага пажару, які ахапіў некалькі шматпавярховых будынкаў у жылым комплексе ў Ганконгу, паведамляе South China Morning Post.

Агонь ахапіў некалькі будынкаў жылога комплексу «Ван Фук Корт» у раёне Тай По. Загарэліся бамбукавыя будаўнічыя рыштаванні і сетка, якімі былі акружаны будынкі комплексу на час рэнавацыі.
Першапачаткова паведамлялася, што гараць чатыры кварталы комплексу, але неўзабаве пажар распаўсюдзіўся на ўсе восем кварталаў ЖК. Улады прысвоілі пажару пяты, самы высокі, узровень небяспекі.
Што стала прычынай пажару, пакуль невядома. Раней мясцовыя жыхары скардзіліся на рабочых, якія курылі падчас працы.
Паводле даных выдання, паліцыя атрымлівае паведамленні пра тое, што ў ахопленых агнём будынках могуць заставацца людзі. Па ацэнках арганізацыі па выратаванні хатніх жывёл, у дамах, што загарэліся, могуць таксама знаходзіцца больш за 100 гадаванцаў.
Каментары