Каментары да артыкула

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»

  • Клаўс
    13.09.2025
    Выборча канешне зусім скацілася. Відавочна што лукоўскія халуі выканалі загад з Расеі.
  • змагар
    13.09.2025
    Каталік не значыць паляк! І таму каталік(-беларус) запісаны ў палякі не становіцца палякам, то бок Церцель можа быць тыповы бульбашом-сепарам без нейкага польскага паходжання.
  • Поверностный подход
    13.09.2025
    Не он один. Копать надо реально глубже. Выявлять способных подчиненных. Тогда куст можно выдернуть с корнем. Иначе только верхушку и то не всю.
  • Беларус
    13.09.2025
    Колькі гора нам прынеслі розныя палякі - ад дзяржынскага і да церцеляў
  • ад паноў і маскавітаў дабра не чакай
    13.09.2025
    Я казалі нашыя продкі: “ад паноў і маскавітаў дабра не чакай”.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    ад паноў і маскавітаў дабра не чакай, Ці не маглі б вы падрабязней расказаць пра гэта? Мы вельмі ўважліва чытаем тутэйшыя артыкулы, асабліва каментарыі.
  • %
    13.09.2025
    Берут таксама быў палякам.
    У такіх як Церцель нацыянальнасьці веры няма, у іх галоўнае адданасьць і кар'ера на угоду існаму рэжыму
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    [Піша Анджэй Гаворскі, суаўтар вышэйзгаданага артыкула з Gazeta Wyborcza] Дзякуй за вашыя каментарыі. Калі ласка, дайце нам ведаць, што вы думаеце, па-першае, пра нашы тэзісы, а па-другое, як будуць развівацца падзеі. Што да вучэнняў «Захад-2025», але таксама што вы думаеце: ці будуць вызваленыя Пачобут і іншыя вязні? І што вы думаеце пра закрыццё мяжы? Ваш голас вельмі каштоўны для нас, і мы напісалі некалькі нашых артыкулаў на аснове аналізу каментарыяў тут, на «Нашай Ніве». З найлепшымі пажаданнямі!
  • БЕРАСЦЬ
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, 1) Церцель не паляк, а савецкі чалавек, ён выхаваны ў духу руска-савецкага шавінізму, 2) развіццё падзей будзе залежаць ад вынікаў вайны ва Украіне, 3) з сумам і трывогай назіраем за антыўкраінскай кампаніяй у Польшчы і папулізмам некаторых польскіх палітыкаў, 4) Пачобута вызваляць, калі Польшча будзе цвёрда гэтага дабівацца — Кітай прымусіць.
  • Найперш не галасі!
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, праблема не ў аднымЦерцелі: сёння Церцель ёсць, назаўтра на ягоным месцы іншы. Праблема нават і не персанальна ў Пуціне. Пуцін толькі адно прозвішча ў агульнай з'яве. Пуцін, як тыповы савецкі дзяржаўны крымінальнік можа напасці толькі пры адной умове: калі будзе ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці і перавазе.
    Таму і напалі менавіта на Украіну, што былі ўпэўненыя ў сваёй паравазе і лёгкай перамозе. Так рабіў і Сталін. Так напалі і на Афганістан.
    Сёння Расія трэніруе спосабы па дэстабілізацыі дзяржаўнага ладу краін Еўропы. Абарваныя кабелі на дне мора, грамадскія беспарадкі, палітычны крызіс органаў улады, збой навігацыі, сепаратныя перамовы з уладамі Славаччыны і Венгрыі, фінансаванне маргінальных партый і артадаксальных папулістаў, фэйкавыя СМІ, штурм межаў нелегаламі, залёт баявых дронаў.. Спіс ўжо бясконцы.
    Выпрабоўваюцца спосабы кожны раз новыя і больш нахабныя, пакуль што паасобныя, але крок па кроку.
    Пакуль Еўропа чакае і спадзяецца, што "Трамп пазвоніць да Пуціна", Крэмль не чакае і спадзяецца, што знойдзе спосабы цалкам знішчыць еўрапейскае права і дэмакратыю.
    Кожны дзень чакання і бяздзейнасці шчодра корміць і гадуе крамлёўскага цмока. Цмока, які мае амаль неабмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы для вайны і амаль 100%-ю падтрымку 146 мільённага насельніцтва. Цмока, якога ўзгадвалі, выкармілі мы самі: мы дазволілі яму нас есці.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    БЕРАСЦЬ, Вялікі дзякуй за гэты адказ.
  • 3% у міня
    13.09.2025
    А што Церцель, ну ціпічный паляк внешне. Учылся в Расіі, сейчас служыт. Он жэ не незаменімый, но і не танкіст. Да пенсіі асталась савсем мала. Генеральская пенсія харошая будзет. Еслі бы не перэвернулі страну в 20-там, то всево этава не была бы. Ну па чэлавечэскі, какіе к нему вапросы.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    [піша суаўтар артыкула ў Gazeta Wbyorcza Анджэй Говорскі] Вядома, не ўсе. Мая сям'я была праваслаўнай, у тым ліку праваслаўныя святары, а я паляк. Але ў выпадку з Тэртэлем яго бацькі — палякі, якія ўсведамляюць сваю спадчыну. І таму, на нашу думку, Тэртэль яшчэ больш небяспечны, бо ён лепш разумее, як перашкодзіць камусьці дзейнічаць рацыянальна.
  • 3% у міня
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, Ты што ў Жырыновскава ўчылся: „ мама руская, а папа -- юрыст". Разве паляк не можэт быць праваславным!?
  • Найперш не галасі!
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, сёння нацыянальнасць гэта культурны выбар чалавека. Нацыянальнасць Церцеля - КГБ. Ягоны выбар.

    Нашыя касцельныя палякі не большыя еўрапейцы за непалякаў. Мяжа тут не мае аніякага сэнсу.
  • Инспектор Жюв
    13.09.2025
    Фантомас разбушевался
  • Яська-гаспадар
    13.09.2025
    Высмактана з пальца ў лепшых традыцыях польскай журналістыкі
  • feafania
    13.09.2025
    Наогул Тэртэль. Навошта каверкаць прозьвішча праз пераклад на расейскую і зваротны пераклад на беларускую. Яго прозьвішча ў яго родных беларускіх вёсках вымаўляюць толькі як Тэртэль.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць