Вайна22

«Расфарміраваны канчаткова». У Дзярждуме абвясцілі, што «Вагнера» больш не існуе

Расійскія чыноўнікі назвалі фэйкам інфармацыю аб аднаўленні набора ў ПВК «Вагнер» у расійскіх гарадах і заявілі, што цяпер у вагнераўцаў не будзе аніякіх самастойных структур, асабліва пад камандаваннем сваякоў Прыгожына.

Эмблема ПВК «Вагнер» на смеццевым вядры. Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

«ПВК «Вагнер» канчаткова расфарміравана. Большасць яе байцоў цяпер знаходзяцца ў працэсе пераходу ў іншыя месцы службы: хтосьці ідзе ва Узброеныя сілы, хтосьці ў Мінабароны, а хтосьці ў Расгвардыю», — заявіў старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па абароне Андрэй Картаполаў расійскаму выданню «Парламенцкая газета».

Ён адзначыў, што ніякага паглынання «Вагнера» іншымі сілавымі ведамствамі быць не можа, бо яго ўжо не існуе ў якасці асобнай структуры. Таму былыя вагнераўцы могуць ісці на вайсковую службу толькі як «самастойныя добраахвотнікі на агульных умовах», сказаў Картаполаў.

Тое ж меркаванне выказаў і старшыня IT-камітэта Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн, каментуючы нядаўні артыкул «Медузы» аб аднаўленні набора ў ПВК «Вагнер» у расійскіх гарадах і яго ўваход у склад Расгвардыі пад камандаваннем Паўла Прыгожына, сына памерлага кіраўніка вагнераўцаў Яўгена Прыгожына.

Чыноўнік назваў гэтую інфармацыю фэйкам.

«У сацсетках і тэлеграм-каналах у апошні час з'явілася навіна аб уваходжанні «Вагнера» у склад Расгвардыі ў якасці новага падраздзялення. Паўтаруся зноў, паглынанне прыватнай ваеннай кампаніі Расгвардыяй па законе немагчыма. Былыя вагнераўцы могуць заключаць кантракты толькі ў якасці добраахвотнікаў у індывідуальным парадку», — паведаміў Хінштэйн.

Чыноўнікі ў каментарах да «Парламенцкай газеты» таксама падкрэслілі, што ў бліжэйшай перспектыве не ідзе гаворкі аб стварэнні аналагу «ПВК» Вагнер, бо гэта не адпавядае расійскім законам аб прыватных ваенных кампаніях.

Каментары2

  • Вероятный
    02.11.2023
    Когда уже вагнеровцы отомстят путину за Пригожина? Или они тоже, решили снимать обувь и вставать на лавочки?
  • Ой
    03.11.2023
    Вероятный, они решили как и вы, ограничиться комментариями

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць