Культура

На фестывалі Pradmova ўручылі прэміі імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча

У нядзелю на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Беластоку былі абвешчаны імёны лаўрэатаў дзвюх прэмій Беларускага ПЭНа — прэміі імя Алеся Адамовіча, якая вылучае аўтараў і аўтарак найлепшых публіцыстычных твораў, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці, і прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу, паведамляе Reform.by.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання. Адным з лаўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча стала Ганна Кандрацюк (злева) за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Узнагароду ўручае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. Фота: Алесь Аркуш

Так, пераможцай прэміі імя Алеся Адамовіча стала Ганна Кандрацюк за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Журы сфармулявала адметнасць твору аўтаркі тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» наступны чынам — «за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу». «У прысценку старога лесу» — гэта зборнік рэпартажаў, якія Ганна Кандрацюк піша па Беласточчыне з 1990-х гадоў. Паводле журналісткі, кніга — гэта падарожжа праз час і прастору.

Гэтаксама прэміяй імя Алеся Адамовіча была ганаравана кніга турэмных апавяданняў Максіма Знака «Зэкамерон», якую беларускі юрыст напісаў у зняволенні. «За чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў нечалавечых умовах» — так гучала абгрунтаванне журы вылучыць твор.

Пераможцай жа прэміі імя Францішка Багушэвіча была названая гісторык і даследчыца Таццяна Астроўская.

Сёлета манаграфія аўтаркі «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыд у Савецкай Беларусі (1968—1988)» была таксама адзначаная прэміяй Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі. Даследаванне Таццяны Астроўскай прысвечана культурніцкаму змаганню з аўтарытарызмам у 1960-я — 1980-я гады.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Яна традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам і аўтаркам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць