Свет1010

15-гадоваму сыну Кадырава ўручылі прэстыжную ўзнагароду Татарстана. Перад тым яго крытыкаваў татарскі дэпутат

Кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў уручыў 15-гадоваму сыну кіраўніка Чачні Адаму Кадыраву ордэн «Дуслык», другую па значнасці ўзнагароду ў рэспубліцы, паведаміў чачэнскі дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў.

На апублікаванай фатаграфіі Рамзан Кадыраў, Адам Кадыраў, Рустам Мініханаў і Адам Дэлімханаў стаяць на фоне будынкаў «Грозны Сіці». У Адама Кадырава пры гэтым на грудзях бачны ордэн, а на правай назе — прадмет, падобны да кабуры.

Незадоўга да таго, 19 кастрычніка, дэпутат Дзяржсавета Татарстана Азат Хамаеў на пасяджэнні гэтага органа абурыўся сітуацыяй са збіццём абвінавачанага ў спаленні Карана Мікіты Жураўля Адамам Кадыравым у грозненскім СІЗА.

«У якім прававым полі мы сёння жывем? Напрыклад, кіраўнік аднаго з суб'ектаў Расійскай Федэрацыі прысвойвае сыну званне героя за збіццё чалавека!», — сказаў Хамаеў.

Аднак пазней дэпутат сказаў, што выказаў «толькі асабістае меркаванне», і папрасіў прабачэння. Выказванне Хамаева пасля пракаментаваў і Мініханаў, які адзначыў, што пазіцыя дэпутата не выказвае меркаванне мусульман рэспублікі.

Цяперашняе ўручэнне ўзнагароды, верагодна, звязана з імкненнем залагодзіць Кадырава і «замяць» сітуацыю.

Каментары10

  • Дзяўчонка з КНДР
    24.10.2023
    Во ні то што Колінька, мерчазер кітайскіх навук. Токі і знаіць як на таблеткі з малаком падсадзіць Квітнеючую. Прафесар зь іво не получыўся можыт наркаман выйдзець зачотны. А чыво, глядзіш потым ў аграгарадку пад Шкловам развядзець якія каноплі і будзіт генералісімусаў лічыць ад хваробы Крымнаш.
  • Чубурэк
    24.10.2023
    Ордзин пельменя или мЯНдаль шаурмы вручили этой стройной в берете тушке-жертвы фастфуда?
  • mikola
    25.10.2023
    Dobra zrabli! Wybitnamu czalaweku - wybitnuju nagradu! Slava Ramzany! Slava Jago Syny! Z wialikaj pawagay - belaruski naród!

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць