Грамадства1818

Беларусь і Расія думаюць стварыць сумесную камісію па гісторыі, каб «не маніць моладзі»

А намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі кажа, што «раней да гісторыі не было такога ўважлівага стаўлення, як цяпер».

Беларусь і Расія прапрацоўваюць пытанне аб стварэнні сумеснай камісіі па гісторыі, паведаміў журналістам намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Мікалай Аўсіенка на форуме «Гісторыя для будучыні. Расія і Беларусь», піша «Спутнік».

«…Для таго, каб мы маглі цалкам доказна з фактамі ў руках і з дакументамі скласці агульныя падыходы да нашай агульнай гісторыі», — адзначыў прадстаўнік РВІА.

Аўсіенка падкрэсліў, што пра гэта трэба распавядаць сумленна: «Моладзі нельга хлусіць. Вось гэта самае галоўнае».

Ён нагадаў, што нядаўна расійскія і беларускія навукоўцы стварылі сумесную экспертную раду.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі заявіў, што беларускі бок падтрымлівае ідэю агульнай камісіі. З ягоных слоў, ужо цяпер навукоўцы дзвюх краін і прэзідэнцкія адміністрацыі шчыльна працуюць у гэтым кірунку.

Ён адзначыў, што «раней да гісторыі не было такога ўважлівага стаўлення, але цяпер трэба больш уважліва ставіцца да таго, як інтэрпрэтуюць гістарычныя падзеі тыя ці іншыя СМІ і некаторыя выдавецкія праекты».

Каментары18

  • Ёсік
    12.10.2023
    Дык падман ужо ідзе, калі кажуць, што расейцы гэта славяне. А падман падманаў - што расейцы, беларусы ды ўкраінцы адзіны народ.
  • Excesses
    12.10.2023
    Лукашыстам ўсю гісторыю ўжо пішуць у мацкве.
  • Ёсік
    12.10.2023
    Даціснуць, пацукі, Кастуся Каліноўскага абвесьцяць ворагам народаў і зьнішчаць усе назвы, зьвязаныя зь ім, вуліцу ў Мінску пераймянуюць ў гонар мураўёва.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць