Грамадства1010

У выміраючым палескім райцэнтры пабудуюць мега-РАУС са спартыўнымі пляцоўкамі, цірам і ІЧУ

У Петрыкаве збіраюцца патраціць 5 млн долараў на пабудову новага будынка для мясцовай міліцыі, піша «Флагшток».

Цяперашні будынак Петрыкаўскага РАУС. Фота: Яндэкс.Карты

Гомельскае абласное УКБ праводзіць выбар генеральнай праектнай арганізацыі на ўзвядзенне комплексу будынкаў і збудаванняў Петрыкаўскага РАУС. Для яго будаўніцтва выдзелена тэрыторыя плошчай 1,63 га.

Пляцоўка, выдзеленая пад узвядзенне комплексу будынкаў Петрыкаўскага РАУС

У двухпавярховым адміністрацыйным будынку агульнай плошчай 2,9 тыс. кв. м плануюць размясціць: інспекцыю па справах непаўналетніх, крымінальна-выканаўчую інспекцыю, аператыўна-дзяжурную службу, аддзел па грамадзянстве і міграцыі, аддзел ДАІ.

Адміністрацыйны будынак прызначаны для працы 93 супрацоўнікаў. Акрамя працоўных кабінетаў, тут размесцяць музей, спартзалу, залу для нарад на 94 чалавекі і іншыя дапаможныя памяшканні.

Непасрэдна ў гэтым жа будынку будзе размешчаны і ізалятар часовага ўтрымання. У ІЧУ будзе 8 камер, прызначаных для размяшчэння 24 чалавек, а таксама аднамесныя карцар і ізалятар.

На тэрыторыі комплексу таксама размесцяць гаражы для грузавога і легкавога спецтранспарту, стаянкі для канфіскаваных транспартных сродкаў, цір, пляц, дзве спартыўныя пляцоўкі і іншыя дапаможныя збудаванні.

Гэты РАУС стане найбуйнейшым міліцэйскім будынкам у раённым горадзе Гомельскай вобласці. Каштарысная вартасць будаўніцтва комплексу складае 16,1 млн беларускіх рублёў, што на сённяшні дзень складае амаль 5 млн даляраў. Гэта ў 2,5 разы больш, чым будаўніцтва будынка суда ў Навабеліцкім раёне ў 2021 годзе.

У Петрыкаве жыве каля 10 тысяч чалавек. Будаўніцтва вялізнага міліцэйскага комплексу адбудзецца ў фактычна выміраючым раёне. Тут зафіксавана найбольш істотнае скарачэнне колькасці насельніцтва ў Гомельскай вобласці ў 2022 годзе: мінус 2,6 працэнта. 

Прычынай будаўніцтва новага РАУС мог стаць запуск у Петрыкаве горна-абагачальнага комплексу на 1719 працоўных месцаў. Як паказалі пратэсты 2020 года, маладыя работнікі прыбытковых прадпрыемстваў уяўляюць патэнцыйную небяспеку для рэжыму Лукашэнкі, піша выданне. 

Каментары10

  • Всё для красауцау
    18.09.2023
    Будет база вагнера и губопика.
  • Чаркашкварка
    18.09.2023
    Лукашэнкауска расейскi шызоiдны канцлагер.
  • приоритеты в лукашицком гулаге
    18.09.2023
    мусорим спортивные площадки, тир, стоянки, гаражи и новое здание за 5 миллионов долларов, а простым беларусам 8 камер в ИВС, карцер и изолятор. вот такие приоритеты в лукашицком гулаге. т.е. детям и жителям города не нужны спортивные площадки, они нужны служакам - на них режим готов тратить миллионы, а на простых людей можно и забыть.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць