Здарэнні88

Падлетак атрымаў восем год за забойства маці

Гомельскі абласны суд 8 снежня вынес прыгавор у дачыненні да 15‑гадовага падлетка, жыхара Буда‑Кашалёўскага раёна, прызнанага вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю сваёй маці.

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Дзмітрый Дзябой, падлетак прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах выхаваўчай калоніі. Прыгавор пакуль не набыў законную моц, у абвінавачанага ёсць час на яго абскарджанне. Дзяржабвінаваўца прапаноўваў прымяніць да яго пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 12 гадоў.

Паводле слоў Дзябоя, расследаванне крымінальнай справы было няпростым.

«Ён віну то прызнаваў, то адмаўляўся ад сваіх паказанняў.

На судзе непаўналетні заявіў, што да яго прымяняліся незаконныя метады, давялося аднавіць следства, правесці экспертызы, дапрасіць супрацоўнікаў міліцыі, якія бралі ўдзел у яго затрыманні. Больш дасканала прапрацавалі версію аб удзеле іншай асобы ў злачынстве, але гэтая версія не знайшла пацвярджэнняў», — пракаментаваў пракурор.

Забойства было ўчынена 17 студзеня ў вёсцы Пушча Буда‑Кашалёўскага раёна. У той дзень 14‑гадовы падлетак прыехаў да маці, 1957 года нараджэння, на працу на малочна‑таварную ферму

і папрасіў грошай для куплі камп’ютэра.

Яна адмовіла, патлумачыла, што грошай няма. Вечарам, са слоў абвінавачанага, ён выпіваў са сваёй маці і яе сужыцелем. Калі сужыцель пайшоў, падлетак успомніў крыўду, узнікла спрэчка, падчас якой хлопец нанёс маці ўдары абухом сякеры. Жанчына памерла на месцы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства107

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць