Грамадства1919

Азараў апублікаваў ФОТЫ сябе ў маладосці — з бел-чырвона-белым сцягам

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў падзякаваў тым, хто знайшоў здымкі. З іроніяй — бо фота адшукалі яго былыя калегі з ГУБАЗіКа. І расказаў гісторыю здымкаў.

Малады Азараў на Чарнобыльскім шляху ў 1996-м

Аляксандр выклаў архіўныя фота ў фэйсбуку. Былы сілавік расказаў «Нашай Ніве», што сам не памятаў, дзе гэтыя фота былі. Іх знайшоў ГУБАЗіК пры вобшуку і нядаўна апублікаваў.

Адно з фота зроблена ў 1996 годзе падчас Чарнобыльскага шляху. Азараў кажа, што вучыўся тады на першым курсе камерцыйнага ўніверсітэта (Беларускі інстытут правазнаўства) — там за ўдзел у такіх мерапрыемствах праблем не было. Згадвае, як на іспытах адказваў на беларускай мове.

«Некаторыя выкладчыкі ставілі пяцёрку (па пяцібальнай шкале) толькі за саму беларускую мову», — дзеліцца ён.

На другім фота Аляксандр дома са сваім сцягам недзе ў 1994-1996 гадах. 

Азараў дома са сцягам

«Сцягі тады прадаваліся ў офісе БНФ, які быў побач з Акадэміяй міліцыі, можа, там і набыў», — кажа ён.

Азараў заўважае, што падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе ў яго пыталіся, ці змяніў ён свае погляды пасля службы ў ГУБАЗіКу, і гэтыя фота — адказ на тыя пытанні пра яго палітычныя погляды.

Каментары19

  • Брэст сіла
    27.08.2023
    Павага, Азараў. Мы адной крыві.
  • Правдоруб
    27.08.2023
    Брэст сіла, кто сказал, что Брест - сила?)
    Так, городишко на границе, с аккумуляторным заводом, Сантой лукашенковской, контрабандистами, псевдоисторической Советской и безмерным портами местных жителей!
  • менеск
    27.08.2023
    Былы сілавік расказаў «Нашай Ніве», што сам не памятаў, 

    да ? )

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць