Грамадства44

«Я нават ганаруся імі». Азараў патлумачыў, адкуль у яго юбілейны медаль вайсковай разведкі

Прадстаўнік Пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку Аляксандр Азараў атрымаў памятны нагрудны знак «Вайсковая разведка Рэспублікі Беларусь. 95 гадоў» у рамках абмену падарункамі паміж сілавымі ведамствамі. Пра гэта ён распавёў Reform.by.

Аляксандр Азараў. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

На медаль звярнулі ўвагу тэлеграм-каналы, якія спецыялізуюцца на дыскрэдытацыі дзеячаў дэмакратычнай супольнасці Беларусі.

«У МУС была такая традыцыя — два разы на год у Дзень міліцыі і Дзень утварэння падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй — супрацоўнікаў ГУБАЗіКа збіралі і ўручалі памятныя падарункі. Нам прыносілі розныя бутафорскія медалі: у памяць заканчэння вайны ў Афганістане, юбілейныя значкі КДБ, арміі, мытні. Потым кіраўнік ГУБАЗіКа размяркоўваў іх сярод падначаленых. Многія не хацелі іх браць, бо ну якая вайна ў Афганістане. У адзін з такіх дзён мне і ўручылі нагрудны знак з нагоды юбілею вайсковай разведкі», — тлумачыць Азараў.

Reform.by не ўдалося знайсці гэты памятны знак у Дзяржаўным геральдычным рэгістры. Там афіцыйна зарэгістраваны аналагічныя медалі толькі на 90– і 100-гадовы юбілеі вайсковай разведкі.

Азараў нагадаў, што фота кіцеля з медалямі апублікаваў ён сам і не хавае гэтага.

«У мяне ёсць і сапраўдныя дзяржаўныя ўзнагароды. Я гэтага не хаваю і нават ганаруся імі», — удакладніў ён.

Азараў не змог успомніць, калі атрымаў памятны знак, але паабяцаў паглядзець дакументы пазней.

Фота кіцеля з медалямі стала асновай для «расследавання» аднаго з тэлеграм-каналаў. У 45-старонкавым тэксце Азараў абвінавачваецца ў працы на ГРУ Генштаба Мінабароны і спробе кампраметаваць дэмакратычны рух. Па сутнасці, усё «расследаванне» будуецца на нагрудным знаку. Астатняе — галаслоўныя абвінавачванні і сведчанні ананімных крыніц. Ёсць яшчэ адзін «дакумент», апублікаваны ў «расследаванні» — нібыта даведка-аб'ектыўка з апошняга месца службы А. Азарава ў МУС Беларусі. Гэта фотакопія трох лістоў машынапіснага тэксту без дадатковых даных і подпісаў. Сапраўднасць «дакумента» пацвердзіць немагчыма. У ім пералічаны месцы службы Азарава, а таксама запіс аб тым, што з 10.2018 па 07.2019 ён нібыта знаходзіўся ў распараджэнні міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

«У гэты час я быў начальнікам 3-га аддзела 10-га ўпраўлення ГУБАЗіКа», — коратка адказаў Азараў на пытанне аб 2018-м і 2019-м гадах.

46-гадовы Аляксандр Азараў — прадстаўнік аб'яднання былых беларускіх сілавікоў «Байпол» (арганізацыя нядаўна раскалолася на дзве). У мінулым узначальваў 3-е ўпраўленне ГУБАЗіКа па супрацьдзеянні наркагандлю і гандлю людзьмі, падпалкоўнік міліцыі. Пасля адыходу з гэтага месца службы быў выкладчыкам у Акадэміі МУС. Адтуль звольніўся пасля 9 жніўня 2020 года, як сам казаў, узрушаны гвалтам з боку сілавікоў над пратэстоўцамі.

З'яўляецца прадстаўніком створанага Святланай Ціханоўскай Аб'яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку.

Каментары4

  • што яшчэ яны нам цікавага на вушы паспрабуюць павесіць?
    10.07.2023
    мядалькамі яны з гб абменьваліся... слінай і іншымі біялягічнымі вадкасьцямі не абменьваліся?
  • Тттт
    10.07.2023
    Азарову доверия ноль. На мой взгляд он на задании. До сих пор какаято муть с фондом. Деньги фактически стырил. Он уже должен был самоустраниться после всего но нет. Наоборот становится наглее.
  • Зноý усюды варагi
    10.07.2023
    Вядома што Азараý свой выбар зрабiý у 2020 i рызыкнуý нашмат болей чым каментатары якiя яго абмяркoýваюць i тое што з Плана перамога не было подцверджаных злiваý дадзеных чальцоý. Астатняе другаснае i хутчэй успрымаецца ý кантэксце спрадвечнага пошуку ворагаý i здраднiкаý мiж беларускай апазiцыяй.

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі42

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі42

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць