Усяго патроху11

Беларускі комік расказаў пра стэндап перад аддзелам крымінальнага вышуку і тое, як выглядае «прэзідэнцкая» грымёрка

Стэндап-комік і твітар-гумарыст Міхась Ільін у новым выпуску на канале «Ток» расказаў пра выступы на карпаратывах і размову з кадэбістам у грымёрцы.

Міхась Ільін михаил Ильин Mikhas Ilyin
Міхась Ільін быў здзіўлены, што размова з кадэбістам адбывалася «як па метадычцы». Скрын відэа «Ток»

Карпаратывы: заробкі і сюрпрызы

Міхась Ільін згадвае, што яго самы правальны стэндап быў перад супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС горада Брэста.

«Я выступіў там выпадкова. Мяне тэрмінова паклікалі выступіць на карпаратыве. Я прыехаў, і за пяць хвілін да выхаду на сцэну мне кажуць, што ў зале сядзяць супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Зразумела, што можна было адмовіцца. Але я падумаў, што, можа, з гэтага выйдзе нейкі перформанс. Я выйду, пажартую на свае тэмы, у тым ліку пра Лукашэнку».

Чым скончылася, Міхась не раскрыў — прапануе прыйсці на яго стэндап і пачуць канцоўку.

Ільін адзначае, што за ўсё жыццё выступіў прыблізна на пяці карпаратывах. А апошнія паўгода ён выступае толькі на беларускай мове. 

«Я разумею, што гэтым я свядома адрэзаў сябе ад такіх магчымасцяў заробку», — заўважае стэндап-комік.

Па ягоных словах, за ўзнагароджанне ад выступу на адным карпаратыве можна аплаціць кошт арэнды кватэры ў Варшаве за палову месяца. «Гэта не тыя грошы, праз якія можна адмовіцца ад сваёй асноўнай працы», — лічыць Ільін.

Пра размовы з сілавікамі ў грымёрцы

Ільін згадвае пра тое, як у 2011 годзе пасля падзеяў Плошчы 19 снежня 2010 года да яго прыходзіў кадэбіст.

«Я недзе на нейкім здымку засвяціўся. І праз месяцы тры пасля гэтай падзеі ён прыйшоў да мяне на працу. Мая начальніца папрасіла падысці ў грымёрку, якая афіцыйна называлася «прэзідэнцкай» (на ёй так і было напісана). Гэта звычайная грымёрка. Толькі канапы ў ёй больш дарагія — скураныя.

Калі я туды зайшоў, то пабачыў мужчыну, па якім усё стала зразумела. Там жа сядзела мая начальніца. Гэта выклікала ў мяне ўсмешку, бо выглядала, быццам маці выклікалі да завуча».

Міхась згадвае, што ён не быў напужаны, бо тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўжо мінуў. Акрамя гэтага, ён разумеў, што яго наўрад ці будуць вербаваць, бо пры размове прысутнічае начальніца.

«Мяне таксама павесяліла тое, што яны сядзелі за сталом, а крэсла для мяне паставілі асобна, пасярэдзіне памяшкання. Я ведаў гэтыя прыколы, бо яшчэ маладафронтаўцам удзельнічаў ва ўсялякіх трэнінгах «Грамадзянін і следства», якія рабіў праваабаронца Усцінаў.

Ён расказваў пра тое, як працуюць сілавікі: адзін з прыёмаў — гэта паставіць крэсла недзе пасярэдзіне пакоя. А яны будуць сядзець за сталом і назіраць за тваёй невербальнай рэакцыяй. І каб табе было нязручна, каб мець псіхалагічную перавагу над табою», — дзеліцца Ільін.

Стэндап-комік адзначае, што быў здзіўлены, што сустрэча адпавядае таму, што яму расказвалі на трэнінгах, што ўсё праўда, «як па метадычцы». Міхась узяў крэсла і прысеў да стала.

«Была дзіўная гутарка. Мне паказалі раздрукоўку фотаздымка вельмі дрэннай якасці. Я падумаў, які бедны брэсцкі КДБ. Потым была гутарка кшталту «ну навошта вам гэта трэба, не займайцеся гэтым, Міхаіл Аляксандравіч». Хаця на той момант я для сябе вырашыў, што выбары мінулі і я з усёй змагарскай дзейнасцю завязваю і пераключаюся на працу», —

згадвае Ільін і адзначае, што ў той час ён вучыўся на журфаку і ўжо супрацоўнічаў з некаторымі медыя.

«Я разумеў, што буду працаваць у журналістыцы, якая са змагарствам не сумяшчаецца. Але для мяне было прынцыповым не пагаджацца з тым, што ён кажа. Напрыклад, ці буду я сябе добра весці. Я лічыў, што гэта можа мяне неяк дыскрэдытаваць. Можа, напішуць, што я з ім вусна заключыў нейкую дамову. Я адказаў нешта кшталту «я вас пачуў». І на гэтым гутарка скончылася», — згадвае Міхась.

Ільін адзначае, што быў вельмі здзіўлены, што на такую дробязь чалавек марнуе свой час.

Глядзіце цалкам:

Каментары1

  • mikola
    04.07.2023
    idyiot....

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць